Сэнт-Эт’ен (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

Сэнт-Эт’ен (па-француску: AS Saint-Étienne) — францускі футбольны клюб з гораду Сэнт-Эт’ену. Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе. Прадстаўнік Лігі 1, найвышэйшага дывізіёну францускага футболу. «Сэнт-Эт’ен» праводзіць хатнія матчы на стадыёне імя Жафруа Гішар, які разьмешчаны ў межах гораду.

Сэнт-Эт’ен
Поўная назва Association Sportive Saint-Étienne Loire
Заснаваны 1901
Горад Сэнт-Эт’ен, Францыя
Стадыён Жафруа Гішар
Умяшчальнасьць: 42 000
Прэзыдэнт Іван Газыдыс[d]
Кіраўнік Лары Танэнбаўм[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 Ліга 2, 3 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сэнт-Эт’ен» зьяўляецца, бадай, самым пасьпяховым клюбам у гісторыі францускага футболу, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў і перамогаў розгрышу Кубка Францыі, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх францускіх клюбаў. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клюбамі мае назоў Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клюб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клюбам.

У клюбе бліскалі такія зоркі міжнароднага футболу, як Эмэ Жаке, Жак Сантыні, Ляран Блян і Мішэль Плятыні, амаль кожны зь якіх прыцягваўся да францускай нацыянальнай зборнай у якасьці гульца ці трэнэра.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Гісторыя «Сэнт-Эт’ена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супэрмаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэньне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Фэдэрацыі футбола Францыі на выкарыстаньне таварных знакаў у назьве камандаў, клюб зьмяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасьля зьліцьця зь іншым мясцовым клюбам «Stade Forézien Universitaire», зьмяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная фэдэрацыя футбола дазволіла клюбам мець прафэсійны статус. У 1933 «зялёныя» таксама атрымалі прафэсійны статус і зьмянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сэнт-Эт’ен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сэзона 1933—1934 гадоў другое месца ў Паўднёвай групе. Клюб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сэзоны, перш чым у сэзоне 1938—1939 гадоў дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатляндзкага спэцыяліста Ўільяма Дакўорта, скончыўшы сэзон на ганаровым чацьвёртым месцы. Аднак разьвіць посьпех не атрымалася з-за пачатку Другой сусьветнай вайны.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Брыс Маблё 1989
3   Аб Мікаэль Над 1999
4   ПА П’ер Эква (ар. Сандэрлэнд) 2002
5   Аб Юніс Абдэльгамід 1987
6   ПА Бэнжамэн Бушуары 2001
7   Нап Ірвэн Кардана (ар. Аўгсбург) 1997
8   Аб Дэні Апія 1992
9   Нап Ібраім Сысако 1995
10   ПА Флярыян Тард’ё 1992
11   Нап Бэн Олд 2002
13   Аб Максім Бэрнаўэр (ар. Дынама З.) 1998
14   ПА Люі Мутон 2002
16   Бр Бубакар Фаль 2001
17   Аб П’ер Карню 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Лео Пэтро 1997
20   ПА Агустын Баачы 2000
21   Аб Дылян Бацюбінсыка 1996
22   Нап Зурыко Давіташвілі 2001
23   Аб Антані Брыянсон (капітан) 1994
25   Нап Ібраіма Ваджы 1995
26   ПА Лямэн Фамба 1998
27   Аб Іван Масон 1998
28   ПА Ігар Міладынавіч 2003
29   ПА Аймэн Муэфэк 2001
30   Бр Гат’е Лярсанё 1997
32   Нап Люкас Стасэн 2004
63   Нап Джыліян Н’Гесан 2008

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/618