Манчэстэр Сіці
«Манчэстэр Сіці» (па-ангельску: Manchester City Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Ўэст Гордан Сэнт Маркс» (анг. Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён зьмяніў назву на «Ардўік» і пераехаў на «Гайд Роўд», а з 1894 году клюб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клюб зьмяніў тры стадыёны: з моманту свайго заснаваньня й да 1923 году каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Гайд Роўд», з 1923 па 2003 год — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыгадзе», які мае ўмяшчальнасьць у 55 тысячаў гледачоў[2].
Манчэстэр Сіці | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Manchester City Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 16 красавіка 1894 | |||||
Горад | Манчэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сіці оф Манчэстэр Умяшчальнасьць: 55 097 | |||||
Прэзыдэнт | Халдун Аль-Мубарак[d] | |||||
Кіраўнік | Мансур бін Зайд Аль-Нахаян[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 1 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы mancity.com |
У XX стагодзьдзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1937 і 1968 гадох, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сэзон 1998—1999 гадоў у трэцім па значнасьці дывізіёне ангельскага футболу. У 2002 годзе клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», што забясьпечыла клюбу значны прыток інвэстыцыяў і дазволіла ажыцьцявіць трансфэры высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клюб перамог у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, таксама паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА й упершыню з 1973 году заваяваў права ўдзельнічаць у Супэркубку Ангельшчыны. Аднак 7 жніўня 2011 году на «Ўэмблі» атрымаў паразу ад чэмпіёна Ангельшчыны клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:3[3].
13 траўня 2012 году, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга туру «Кўінз Парк Рэйнджарз» зь лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацьвертай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасьля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Ангельшчыны[4]. «Мяшчане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьЗаснавальніца футбольнага клюбу нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конэл была дачкой сьвятара Царквы Хрыста ў Гарагэйце Артура Конэла. У 1865 годзе ейны бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы сьвятога Марка ў Заходнім Гортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасьць беспрацоўных заахвоціла Конэла ў студзені 1879 году стварыць бясплатную сталовую пры царкве й адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.
Ганна падтрымала пачынаньні бацькі ўдзелам у грамадзкіх працах. Бо на той момант Заходні Гортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі й жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі сьпіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэньне крымінальнай сытуацыі[6]. Ганна Конэл шукала сродак паляпшэньня духоўнага стану грамадзтва. Таму ў лістападзе 1880 году разам з двума царкоўнымі старастамі й адначасова чальцамі Зьвязу мэталюргічнага завода Брукса Ўільямам Бістаў і Томасам Гудбэерам яна стварыла некалькі спартовых клюбаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Сьвятога Марка па крыкеце, тры гульцы якой — Ўолтар Чоў, Эдўард Кіч і сам Ўільям Бістаў — пасьля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конэл і дабраславіў ейную далейшую дзейнасьць[7].
Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Гортана ня маюць магчымасьці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 году Ганна Конэл, Бістаў і Гудбэер стварылі футбольную каманду Царквы Сьвятога Марка пад назвай «Сьвяты Марк» або «Ўэст Гортан»[8]. Артур Конэл стаў першым прэзыдэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць царкоўнай каманды Маклсфілду, атрымаўшы паразу зь лікам 1:2. Між іншым, у першы сэзон свайгонага існаваньня каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 году быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэру[9].
У 1884 годзе адбылося пераназваньне ў футбольны клюб Асацыяцыі Гортана. Тады ж Ўільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі зь белым крыжам. У жніўні 1887 году клюб пераехаў на новую пляцоўку ў «Гайд Роўд» і атрымаў новае найменьне — «Ардўік» паводле назвы раёну Манчэстэру. Праз два гады клюб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу й два гады запар перамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэру. У красавіку 1892 году ў сувязі з фармаваньнем Другога ангельскага дывізіёну Футбольная ліга прыняла рашэньне ўключыць «Ардўік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сэзона 1892—1893 гадоў каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.
Далейшае разьвіцьцё
рэдагавацьПершым трафэем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Ангельшчыны, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Ўандэрэрз» 1:0. У 1920 годзе пажар зьнішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Гайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.
У 1934 годзе манкуніянцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Ангельшчыне, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненьне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» зьяўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнэра Джо Мэрсэра з моцным складам гульцоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бэл, Майк Самэрбі й Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Ангельшчыны. На эўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) эўрапейскі трафэй — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.
У 2003 годзе клюб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і разьмешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм’ер-Лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЭФА па правіле Fair Play (яны сталі другім ангельскім клюбам, які атрымаў такое права).
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Ангельшчыны: 10
- 1937, 1968, 2012, 2014, 2018, 2019, 2021, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 7
- 1904, 1934, 1956, 1969, 2011, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі: 8
- 1970, 1976, 2014, 2016, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 7
- 1937, 1968, 1972, 2012, 2018, 2019, 2024
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1
- 1970
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 1
- 2023
- Пераможца Клюбнага чэмпиянату сьвету: 1
- 2023
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
- ^ Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности(недаступная спасылка). radiomayak.ru
- ^ Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ
- ^ «Club History – The Club – Manchester City FC». mcfc.co.uk.
- ^ Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
- ^ The Encylopedia of British Football. Anna Connell. spartacus.schoolnet.co.uk
- ^ James Gary Manchester City - The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
- ^ Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1