Сэвільля (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Сэвільля» (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў найвышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта найстарэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюзіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюзіі й двойчы Сэвільлі.

Сэвільля
Sevilla fc.png
Поўная назва Sevilla Fútbol Club S.A.D.
Заснаваны 25 кастрычніка 1890
Горад Сэвільля, Гішпанія
Стадыён Рамон Санчэс Пісхуан
Умяшчальнасьць: 42 714
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
sevillafc.es(гішп.)(анг.)(фр.)(яп.)(кіт.)(ар.)

Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартовыя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартовае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб «Сэвільля» зьяўляецца гістарычна самай лепшай камандай у Сэвільлі. Ён быў утвораны ў 1905 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Гішапніі й пяць разоў уладальнікам Кубка Гішпаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх гульцоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сымэонэ, Робэрт Прасінэчкі, Бэбэта, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клюбу варта вылучыць Хасэ Антоніё Рэеса й Сэрхіё Рамаса, апошні зь якіх цяпер выступае за мадрыдзкі «Рэал».

Гістарычным супернікам клюбу зьяўлялася каманда, якая таксама разьмяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бэтыс». Клюб мае з 1958 году рэзэрвовую каманду — «Сэвільля Атлетыка».

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марка Дмітравіч 1992
2   Аб Гансалё Мантыель 1997
3   Аб Алекс Тэлес (ар. Ман. Юн.) 1992
4   Аб Карым Рэкік 1994
5   Нап Люкас Акампас 1994
6   ПА Неманья Гудэль 1991
7   Нап Суса 1993
8   ПА Жаан Жардан 1994
9   Нап Хэсус Карона 1993
10   ПА Іван Ракіціч 1988
12   Нап Рафаэль Мір 1997
13   Бр Ясын Буну 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   Аб Тангі Куасі 2002
15   Нап Юсэф Эн-Нэсыры 1997
16   Аб Хэсус Навас (капітан) 1985
17   Нап Эрык Лямэля 1992
18   ПА Пап Гей (ар. Марсэль) 1999
19   Аб Маркас Акуньня 1991
20   ПА Фэрнанду 1987
21   ПА Олівэр Торэс 1994
22   Аб Ляік Бадэ (ар. Рэн) 2000
23   Аб Маркан 1996
24   Нап Аляхандра Гомэс 1988
25   Нап Браян Хіль (ар. Тотэнгэм) 2001

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць