Леганэс (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Леганэ́с» (па-гішпанску: Leganés) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Леганэс. Заснаваны ў 1928 годзе. Самым прынцыповым супернікам каманды ёсьць клюб «Хэтафэ», матчы супраць якога носяць назоў Паўднёвамадрыдзкае дэрбі.

Леганэс
Поўная назва Club Deportivo Leganés, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Леганэс, Гішпанія
Стадыён Бутарке
Умяшчальнасьць: 10 958
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 Сэгунда, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cdleganes.com (гішп.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Склад «Леганэсу», які ў сэзоне 2015—2016 гадоў гарантаваў гістарычнае падвышэньне да Ля Лігі.

Клюб быў афіцыйна зафундаваны 23 чэрвеня 1928 году[2]. Ягоным першым прэзыдэнтам быў Рамон дэль Ера. Клюб быў вымушаны спыніць сваю дзейнасьць у 1936 годзе праз грамадзянскую вайну ў Гішпаніі, але пры гэтым клюб заставаўся бязьдзейным да рэфармаваньня 4 верасьня 1946 году. Пераважную частку сваёй гісторыі «Леганэс» гуляў у найніжэйшых лігах. У 1977 годзе клюб атрымаў павышэньне ў чацьверты дывізіён, дзе спаборнічаў цягам сямі гадоў. У трэці паводле моцы дывізіён «Леганэс» трапіў у 1987 годзе, а праз шэсьць гадоў прасунуўся да другога дывізіёну, дзе захоўваў месца цягам 11-і сэзонаў. За гэты час клюб з сталічнага прадмесьця двойчы фінішаваў на восьмым месцы два сэзоны запар з 1995 па 1997 гады.

24 сьнежня 2008 году Вікторыя Павон і Фэліпэ Марэна набылі кантрольны пакет акцыяў клюбу[3]. З ліпеня 2009 году прэзыдэнткай «Леганэсу» была прызначаная сама Павон[4][5]. У сэзоне 2013—2014 гадоў каманда прасунулася ў Сэгунду пасьля 10 сэзонаў знаходжаньня ў трэцім дывізіёне. У сэзоне 2015—2016 гадоў, упершыню ў сваёй гісторыі, «Леганэс» атрымаў павышэньне ў Ля Лігу, што было замацаванае 4 чэрвеня 2016 году з выязной перамогай зь лікам 1:0 супраць клюбу «Мірандэс»[6]. Такім чынам, «Леганэс» стаў пятым сярод клюбаў аўтаноўнай супольнасьці Мадрыду, які калі-небудзь бралі ўдзел у розыгрышах найвышэйшай лігі краіны пасьля «Рэалу», «Атлетыка», «Раё Вальекана» і «Хэтафэ». Каманда цягам чатырох сэзонаў захоўвала месца ў элітным дыізіёне, фінішаваўшы ў сэзоне 2018—2019 гадоў на рэкордным для сябе 13-м радку, перш чым страціць месца ў Ля Лізе ў апошняй гульні наступнага сэзону, калі разышліся ўнічыю з «Рэалам» (2:2) у хатнім матчы[7]. Цягам гэтага часу «Леганэс» упершыню дакрочыў да паўфіналу Кубка Гішпаніі, выбіўшы «Рэал» у чвэрцьфінале дзякуючы перамозе зь лікам 2:1 на стадыёне Сант’яга Бэрнабэў[8]. У першы ж год пасьля вылету каманда заняла трэці радок у розыгрышы другога дывізіёну, але гэтага не хапіла, каб вярнуцца ў эліту. У сэзоне 2023—2024 гадоў клюб заняў першае месца ў Сэгундзе і, такім чынам, вярнуўся ў Ля Лігу.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Хуан Сарыяна 1997
2   Аб Адрыя Альтыміра (ар. Вільярэал) 2001
3   Аб Хорхэ Саэнс 1996
4   Аб Джэксан Пароса (ар. Труа) 2000
5   ПА Рэната Тапія 1995
6   Аб Сэрхіё Гансалес (капітан) 1992
7   ПА Оскар Радрыгес 1998
8   ПА Сэйдуба Сысэ 2001
9   Нап Мігель дэ ля Фуэнтэ 1999
10   Нап Даніель Раба 1995
11   Нап Хуан Крус 2000
12   Аб Валентэн Разье 1996
13   Бр Марка Дмітравіч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   ПА Дарка Брашанац 1992
15   Аб Энрык Франкеса 1997
17   ПА Іван Нэю 1997
18   Нап Сэбаст’ен Алер (ар. Барусія Д.) 1994
19   Нап Дыега Гарсія 2000
20   Аб Хаві Эрнандэс 1998
21   ПА Рабэрта Лёпэс 2000
22   Аб Матыя Настасіч 1993
23   Нап Мунір Эль-Ададзі 1995
24   ПА Хуліян Чыка 1998
27   Нап Наім Гарсія 2002
36   Бр Альвін Абахас 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць