Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс

аргентынскі футбольны клюб

«Ры́вэр Плэйт» (па-гішпанску: Club Atlético River Plate) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэсу, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. Пры гэтым «Рывэр» зьяўляецца пераможцам Кубка Лібэртадорэс і Міжкантынэнтальнага кубка.

Рывэр Плэйт
Поўная назва Club Atlético River Plate
Заснаваны 25 траўня 1901
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Манумэнталь
Умяшчальнасьць: 66 266
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cariverplate.com.ar (гішп.)​ (анг.)

У 2010 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі разьмясьціла «Рывэр Плэйт» на дзявятым месцы ў рэйтынгу найлепшых камандаў сьвету 1990-х і 2000-х гадоў. Пры гэтым клюб заняў першы радок сярод клюбаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкаў[2].

Клюб быў афіцыйна заснаваны ў 1901 годзе і атрымаў сваю назву ад ангельскага прамаўленьня мясцовай ракі Рыё-дэ-ля-Плята. «Рывэр Плэйт» мае сталае суперніцтва з «Бока Хуніёрс», матчы паміж імі добра вядомыя як Супэрклясыка. Гэтае супрацьстаяньне зьяўляецца адным з самых падаграваным у спорце ня толькі Аргентыны, але і сусьветнага футболу.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіён Аргентыны: 38
    • 1920, 1932, 1936, 1936, 1937, 1941, 1942, 1945, 1947, 1952
    • 1953, 1955, 1956, 1957, 1975(М), 1975(Н), 1977(М), 1979(М), 1979(Н), 1980(М)
    • 1981(Н), 1986, 1990, 1991(А), 1993(А), 1994(А), 1996(А), 1997(А), 1997(К), 1999(А)
    • 2000(К), 2002(К), 2003(К), 2004(К), 2008(К), 2014(Ф), 2021, 2023
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Франка Армані (капітан) 1986
3   Аб Раміра Фунэс Моры 1991
4   ПА Нікаляс Фансэка 1998
5   ПА Матыяс Кранэвітэр 1993
6   Аб Фэдэрыка Гатоні (ар. Сэвільля) 1999
7   Нап Адам Барэйра 1996
8   Нап Максіміляна Мэса 1992
9   Нап Мігель Борха 1993
10   ПА Мануэль Лянсыні 1993
11   Нап Факунда Калідыё 2000
13   Аб Энса Дыяс 1995
14   Аб Леандра Гансалес Пірэс 1992
17   Аб Паўлё Дыяс 1994
18   ПА Піці Мартынэс 1993
19   ПА Кляўдыё Эчэвэры (ар. Ман. Сіці) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Аб Мільтан Каска 1988
21   Аб Фабрысьё Бустас 1996
23   ПА Радрыга Вільягра 2001
24   Аб Маркас Акуньня 1991
25   Бр Хэрэміяс Ледэсма 1993
26   ПА Нача Фэрнандэс 1990
27   Аб Агустын Сант-Ана 1997
29   ПА Радрыга Альендра 1991
30   ПА Франка Мастантуона 2007
31   ПА Сант’яга Сымон 2002
32   Нап Агустын Рубэрта 2006
33   Аб Хэрман Пэсэльля 1991
36   Нап Паблё Саляры 2001
37   Бр Люкас Ляваньіна 2004
38   Нап Ян Субіябрэ 2007
 

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць