Панатынаікос Атэны

грэцкі футбольны клюб

«Панатынаікос» (па-грэцку: Παναθηναϊκός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў. Заснаваны ў 1908 годзе. 20-разовы чэмпіён Грэцыі, 20-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. З 1950-х гадоў клюб трымае адну з найстарэйшых і самых пасьпяховых футбольных акадэміяў у Грэцыі, стала рыхтуючы таленты як для галоўнай каманды клюбу, гэтак і нацыянальнай зборнай Грэцыі. Паводле дасьледаваньняў і апытаньняў, «Панатынаікос» ёсьць другім самым папулярным футбольным клюбам у краіне пасьля «Алімпіякосу»[1][2]. Менавіта з гэтым клюбам «Панатынаікос» мае доўгатэрміновае суперніцтва. Матчы паміж камандамі маюць назоў Дэрбі вечных ворагаў[3].

Панатынаікос
Поўная назва па-грэцку: Παναθηναϊκός Αθλητικός Όμιλος Ποδοσφαιρική Ανώνυμος Εταιρεία
Заснаваны 3 лютага 1908
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Яніс Аляфузас[d]
Кіраўнік Яніс Аляфузас[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pao.gr (грэцк.)​ (анг.)​ (гішп.)

Гісторыя

рэдагаваць

Згодна з афіцыйнай гісторыяй клюбу, 3 лютага 1908 году «Панатынаікос» быў закладзены Ёргасам Каляфатысам поруч зь яшчэ 40 спартоўцамі, калі яны вырашылі сысьці атлетычнага клюбу «Панэлініяс», кіраўніцтва якога пастанавіла спыніць існаваньне сваёй футбольнай сэкцыі[4]. Назовам паўсталага клюбу быў абраны футбольны клюб «Атэны». Сябры клюбу падкрэсьлівалі, што яны маюць на мэце распаўсюд новага для Грэцыі віду спорту. Акрамя таго, намерам заснавальнікаў было стварыць каманду для ўсіх жыхароў Атэнаў і зьвязаць свой футбольны рух зь астатнімі эўрапейскімі рухамі[5]. Першым абраным прэзыдэнтам быў Аляксандрас Каляфатыс, брат Ёргаса. Першым галоўным трэнэрам стаў спартовец і навучэнец Оксфардзкага ўнівэрсытэту Джон Сырыл Кэмпбэл, які стаў першым замежнікам на пасадзе грэцкай каманды[6]. Вядомы грэцкі легкаатлет і алімпійскі чэмпіён Канстантынас Цыклітырас гуляў на пазыцыі брамніка ў наваствораным клюбе.

 
Легендарны гулец «Панатынаікоса» 1930-х гадоў Ангеляс Мэсарыс.

У 1910 годзе, пасьля спрэчкі сярод шэрагу сябраў рады, Каляфатыс з большасьцю гульцоў, у тым ліку і Кэмпбэлам, вырашылі выйсьці з шэрагаў атэнскага клюбу і перабраліся на новую пляцоўку на пляцу Амэрыкі. Назва клюбу зьмянілася на «Панэлініяс», а клюбнымі колерамі былі абраныя зялёны і белы. Да 1914 году Кэмпбэл вярнуўся ў Ангельшчыну, але клюб да таго часу ўжо быў сярод лідэраў грэцкага футболу. Сярод гульцоў той каманды вылучаліся Міхаліс Папазаглю, Міхаліс Рокас і Люкас Панургіяс. У 1918 годзе на прапанову Папазаглю каманда абрала трылісьнік сваёй эмблемай[7]. У 1921 і 1922 гадах асацыяцыя футбольных клюбаў Атэнаў і Пірэю зарганізавалі першыя два чэмпіянаты па Першай сусьветнай вайне. У абодвух розыгрышах чэмпіёнам быў менавіта «Панэлініяс». Пасьля доўгіх перамоваў з атэнскімі ўладамі, урэшце, клюб здолеў дамовіцца наконт пераезду на стадыён Леафорас у 1922 годзе. Адразу з новым стадыёнам клюб вырашыў зьмяніць назву на атлетычны клюб «Панатынаікос», што значыць «усеатэнскі».

У 1926 годзе Грэцкая фэдэрацыя футболу стварыла і зладзіла першы чэмпіянат Грэцыі, але «Панатынаікос» спачатку ня браў удзел у спаборніцтве праз спрэчкі з фэдэрацыяй, але ў 1928 годзе ўсё ж такі далучыўся да лігі. «Панатынаікос» перамог у сэзоне 1929—1930 гадоў не прагуляўшы аніводнага матчу. Ачольваў клюб на той момант вугорскі трэнэр Ёжэф Кюнстлер, а сапраўднай зоркай клюбу быў Ангеляс Мэсарыс[8]. Іншымі выбітнымі гульцамі той пекнай эпохі былі Антоніс Мігіякіс, Дыямідыс Сымэанідыс, Міміс Піеракас і Стэфанас Піеракас. Цягам сэзону клюб разграміў «Алімпіякос» зь лікам 8:2, Мэсарыс улучыў тры мячы ў браму пірэйцаў[9]. Каманда таксама перамагла «Арыс» зь лікам 1:4 у Тэсалёніках. Мэсарыс зноўку адзначыўся трыма галамі і стаў героем матчу.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Юры Ладыгін 1990
2   Аб Ёргас Баянідыс 2001
3   Аб Філіп Макс 1993
4   ПА Рубэн Пэрэс 1989
5   Аб Барт Схэнкевэльд (капітан) 1991
6   ПА Зэка 1988
7   Нап Фотыс Яанідыс 2000
8   ПА Азэдын Унаі (ар. Марсэль) 2000
9   Нап Андраж Шпорар 1994
10   Нап Тэтэ 2000
11   ПА Анастасіяс Бакасэтас 1993
14   Аб Эрык Палмэр-Браўн 1997
15   Аб Свэрыр Інгасан 1993
16   ПА Адам Гнэзда-Чэрын 1999
17   Нап Даніель Мансыні 1996
18   Нап Дымітрыс Лімніёс 1998
19   ПА Алексіс Труе 2000
20   ПА Неманья Максімавіч 1995
21   Аб Тын Едвай 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Гёрдур Магнусан 1993
25   Аб Філіп Младэнавіч 1991
26   Аб Элтан Фікай 2005
27   Аб Яніс Коцырас 1992
28   Нап Факунда Пэлістры 2001
29   Нап Аляксандар Ерэмэеф 1993
30   ПА Адрыяна Брэгу 2006
31   ПА Філіп Джуручыч 1992
32   Аб Джордж Балдак 1993
37   ПА Ласла Кляйнгайсьлер 1994
44   ПА Ёргас Нікас 1999
52   ПА Тоні Вільена 1995
55   ПА Віліян Аран 1992
69   Бр Бартламей Дрангоўскі 1997
77   Нап Бэньямін Вэрбіч 1993
80   Нап Атанасіяс Дабізас 2004
81   Бр Клідман Лілё 2003
82   Бр Ёргас Каракасыдыс 2005

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць