Эспанёл Барсэлёна

гішпанскі футбольны клюб з Барсэлёны

«Эспанёл» (па-каталянску: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, па-гішпанску: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — гішпанскі футбольны клюб, што ўваходзіць у спартовую сыстэму «Эспанёл», дзе акрамя яго ёсьць яшчэ й жаночы футбольны клюб, мужчынскі й жаночы баскетбольныя клюбы, хакейны клюб, клюб жаночага валейболу й бэйсбольны клюб. Месьціцца ў горадзе Барсэлёна. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнэльлі Эль Прат», што можа зьмясьціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю 2 жніўня 2009 году пераможным матчам над «Лівэрпулам». «Эспанёл» зьяўляецца шостым футбольным клюбам Гішпаніі па агульнай колькасьці балаў у чэмпіянатах краіны, але клюб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барсэлёне», саступаючы ў дасягненьні й папулярнасьці.

Эспанёл
Espanyol de barcelona.png
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барсэлёна, Гішпанія
Стадыён Эстадзі Карнэльлі Эль Прат
Умяшчальнасьць: 40 500
Прэзыдэнт Чэнь Яньшэн[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
rcdespanyol.com(кат.)(гішп.)(анг.)(кіт.)

ГісторыяРэдагаваць

Клюб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 году гішпанскім інжэнэрам з Барсэлёнскага ўнівэрсытэту Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Зьвяз гішпанскіх футбалістаў» (гішп. Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «Гішпанскі футбольны клюб» (гішп. Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфармаваная выключна гішпанскімі аматарамі.

«Эспанёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Празь нейкі час сябар клюбу адчыніў тэкстыльную фабрыку й пачаў забясьпечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноўку зьмяніла імя на «Спартовы клюб Гішпаніі» (гішп. Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні й белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сыцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаў флётам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэднявеччы. Клюб пасьпяхова выступаў ад самага свайго заснаваньня, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі ў 1903 годзе, а пасьля прыняўшы ўдзел у розыгрышы Кубка Гішпаніі.

У 1906 годзе клюб быў скасаваны паводле фінансавых чыньніках і большасьць гульцоў далучыліся да клюбу «X Спортынг Клюб». Гэты клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клюб стаўся базавым для аднаўленьня клюбу «Спартовы клюб Гішпаніі». «Эспанёл» зьяўляецца адным зь некалькіх гішпанскіх футбольных клюбаў, якія маюць заступніцтва гішпанскай кароны й тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назьве й выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспанёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасьля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе й абвяшчэньня Другой Гішпанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сымбаляў, клюб прыняў каталёнскае імя «Эспортыю Эспанёл» (кат. Esportiu Espanyol). Пасьля грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, клюб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клюб спорту Гішпаніі» (гішп. Real Club Deportivo Español).

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Жаан Гарсія 2001
2   Аб Оскар Хіль 1998
3   Аб Адрыя Пэдроса 1998
4   Аб Леандра Кабрэра 1991
5   Аб Фэрнанда Калера 1995
6   ПА Дэніс Суарэс (ар. Сэльта) 1994
7   Нап Хавіер Пуада 1998
8   ПА Кейдзі Барэ 1997
9   Нап Хасэлю 1990
10   ПА Сэрхі Дардэр (капітан) 1993
12   ПА Вінісіюс Соўза (ар. Лёмэль) 1999
13   Бр Фэрнанда Пачэка 1992
14   Аб Браян Аліван 1994
15   ПА Хасэ Грагера 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16   Нап Хасэ Ляса 1996
17   Нап Мартын Брэтвэйт 1991
18   Аб Ранаэль П’ер-Габрыель (ар. Майнц) 1998
19   Нап Дані Гомэс (ар. Левантэ) 1998
20   ПА Эду Эспосыта 1996
21   Нап Ніка Мэлямэд 2001
22   Аб Алеш Відаль 1989
23   Аб Сэсар Монтэс 1997
24   Аб Сэрхі Гомэс 1992
25   Бр Альвара Фэрнандэс (ар. Уэска) 1998
26   Аб Амар Эль-Гілялі 2003
27   Аб Рубэн Санчэс 2001
28   Аб Сыма Кедары 2005

Розная інфармацыяРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць