Сэльта Віга

гішпанскі футбольны клюб

«Сэльта» (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[1].

Сэльта
RC Celta de Vigo.png
Поўная назва Real Club Celta de Vigo, S.A.D.
Заснаваны 23 жніўня 1923
Горад Віга, Гішпанія
Стадыён Баляідас
Умяшчальнасьць: 31 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
rccelta.es(гішп.)(галіс.)(анг.)

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

ГісторыяРэдагаваць

ЗаснаваньнеРэдагаваць

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

ЭўраСэльтаРэдагаваць

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

СупрацьстаяньнеРэдагаваць

Галоўны супраціўнік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Агустын Марчэсын 1988
2   Аб Уга Мальлё (капітан) 1991
3   Аб Оскар Мінгеса 1999
4   Аб Унаі Нуньес (ар. Атлетык) 1997
5   ПА Оскар Радрыгес (ар. Сэвільля) 1998
7   Нап Карлес Пэрэс (ар. Рома) 1998
8   ПА Фран Бэльтран 1999
9   Нап Гансалу Пасыенсія 1994
10   Нап Яга Аспас 1987
11   Нап Франка Сэрві 1994
13   Бр Іван Вільяр 1997
14   ПА Рэната Тапія 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Аб Джозэф Айду 1995
17   Аб Хавіер Галян 1994
18   Нап Ёрген Лярсэн 2000
19   ПА Віліят Свэдбэрг 2004
20   Аб Кевін Васкес 1993
21   Нап Аўгуста Саляры 1992
22   Нап Гарыс Сэфэравіч (ар. Бэнфіка) 1992
23   ПА Лука дэ ла Торэ 1998
24   ПА Габры Вэйга 2002
25   Бр Дыегу Алвэс 1985
26   Аб Карляс Дамінгес 2001

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць