Нант (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Нант» (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.

Нант
Поўная назва Football Club de Nantes
Заснаваны 1943
Горад Нант, Францыя
Стадыён Бажуар
Умяшчальнасьць: 38 285
КіраўнікВальдэмар Кіта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клюб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».

Гісторыя

рэдагаваць

У 1943 годзе ў Нанце існавала пяць футбольных клюбаў, «Сэн-П’ер», «Стад Нант», «Батыньнёль», «Нантэз» і «Мэлінэ». Тым ня менш, мінавіта мэнэджар клюбу «Мэлінэ», Марсэль Сапэ, зразумеў, што Нант можа мець больш шанцаў да спартовых посьпехаў, калі ўсе пяць клюбаў будуць аб’яднаны ў адзіны клюб. Пасьля зьліцьця ўсіх пяці камандаў Сапэ сказаў, што на сёньня клюб ёсьць маленькай камандай, але якая неўзабаве стане вялікай, калі ўсе хто датычны клюбу будуць працаваць разам. Зялёныя й жоўтыя колеры клюбу былі абраны са спасылкай на гоначную каманду Жана Ле Гію, які быў адным з заснавальнікаў клюбу.

Пасьля першага сэзону, Сапэ разам зь іншымі чальцамі клюбу зьехаў у Парыж, дзе існавала вялікая колькасьць маладых футбалістаў, якія жадалі зьехаць у правінцыю, каб пазьбегнуць дэпартацыю ў Нямеччыну дзеля ўдзелу ў прымусовых працоўных групоўках. Тутака Марсэль знайшоў прафэсійнага трэнэра, а таксама некалькіх гульцоў, пасьля чаго Сапэ атрымаў пасаду старшыні клюбу ў 1944 годзе. Пасьля некаторых посьпехаў каманды, ейнага добрага фінансаваньня й таму, што Сап быў сябрам Габрыеля Ано, клюб быў прыняты да ўдзелу ў групу ўпаўнаважаных клюбаў (франц. Groupement des clubs autorisés), якая сталася папярэднікам Лігі прафэсійнага футболу (франц. Ligue de Football Professionnel), а пасьля стала прафэсійнай камандай, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1945 году.

Першы свой матч як прафэсійны клюб «Нант» правёў супраць клюбу «Сэркль Атлетык Пары», які адбыўся на стадыёне «Алімпік дэ Калёмб» і скончыўся перамогай клюбу з поўначы краіны зь лікам 2:0. Першую хатнюю гульню клюб пачаў з паразы з такім жа лікам ад «Труа». Клюб фінішаваў пятым у канцы першага сэзону, пасьля чаго галоўны трэнэр Эмэ Нюік пакінуў клюб пасьля спрэчкі, а яго зьмяніў Антуан Рааб які ўзяў на сябе ролю гуляючага трэнэру. Пасьля перамогаў у 16 матчах запар, «Нант» атрымаў збуральную паразу дт лікам 9:0 ад «Сашо». У 1963 годзе гарадзкі савет вырашыў накіраваць значныя субсідыі ў клюб, каб дапамагчы яму прасунуцца ў наступны дывізіён.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Альбан Ляфон 1999
3   Аб Нікаля Каза (ар. Вольфсбург) 1999
4   Аб Нікаля Палюа 1987
5   ПА Пэдра Чырывэльля (капітан) 1997
6   ПА Дуглас Аўгусту 1997
8   ПА Жаан Лепэно (ар. Ліён) 2002
10   Нап Тына Кадэвэрэ 1996
11   Аб Маркюс Како 1996
13   ПА Франсіс Каклен 1991
16   Бр Антоні Лопіш 1990
18   Аб Фаб’ен Сэнтонс 1996
21   Аб Жан-Шарль Кастэльето 1995
22   Нап Сорба Томас (ар. Гадэрсьфілд) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Сайду Соў (ар. Страсбург) 2002
25   ПА Фляран Мае 1991
27   Нап Мойзэс Сайман 1995
30   Бр Патрык Карльгрэн 1992
31   Нап Мастафа Магамэд 1997
39   Нап Матыс Аблен 2003
44   Аб Натан Зэзэ 2005
50   Бр Юго Барбэ 2001
59   ПА Дэмэн Асумані 2005
62   Нап Эрба Гірасі 2006
66   ПА Люі Леру 2006
98   Аб Кельвэн Аміян 1998
  Нап Мэсшак Элія (ар. Янг Бойз) 1997

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць