Дэпартыва Ля-Каруньня

гішпанскі футбольны клюб

«Дэпартыва» (па-гішпанску: Real Club Deportivo de La Coruña) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Ля-Каруньня з правінцыі Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 34 600 гледачоў.

Дэпартыва
Deportivo de La Coruña.png
Поўная назва Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D.
Заснаваны 1906
Горад Ля-Каруньня, Гішпанія
Стадыён «Рыясор»
Умяшчальнасьць: 34 600
Прэзыдэнт Антоніа Каўсейру[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэра дывізіён (група 1)
 · 2021—2022 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
rcdeportivo.es(гішп.)(галіс.)(анг.)

Пераможца чэмпіянату Гішпаніі (2000) й яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Гішпаніі й тройчы Супэркубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЭФА. Да правядзеньня чэмпіянату Гішпаніі клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).

Галоўным праціўнікам клюбу зьяўляеццца іншая каманда з Галісіі — «Сэльта» зь Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.

ГісторыяРэдагаваць

У 1902 годзе Хасэ Марыя Абаля вярнуўся дадому ў Ля-Каруньню пасьля навучаньня ў Ангельшчыне, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам зь сябрамі сабралі каманду, якую назвалі Каруньня (гішп. Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай, калі ў прэстыжнай гімназіі гораду Sala Calvet футбол быў уведзены ў праграму навучаньня.

У сьнежні 1906 году вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два з паловай гады клюб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назоў каманды Real Club Deportivo de A Coruña.

ДасягненьніРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць