Мальёрка Пальма

гішпанскі футбольны клюб

«Мальёрка» (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з вострава Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Мальёрка
Rcd mallorca.png
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Прэзыдэнт Эндзі Колбэрг[d]
Кіраўнік Робэрт Сарвэр[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
rcdmallorca.es(кат.)(гішп.)(анг.)

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

ГісторыяРэдагаваць

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэйвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэо Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова была разьлічаная на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады. Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Мальёрка» страціла месца ў Ля Лізе. У студзені 2016 году, калі каманда была пагрозай вылету ў трэці дывізіён, клюб за краху больш за 20 млн эўра набыў амэрыканскі інвэстар Робэрт Сарвэр і былы гулец НБА Стыў Нэш[1]. 4 чэрвеня 2017 году каманда ўсё ж такі апусьцілася ў трэці дывізіён упершыню з 1981 году[2]. Аднак, тамака «Мальёрка» не затрымалася, бо ўжо ў наступным сэзоне павярнулся ў другі дывізіён праз плэй-оф.

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Прэдраг Райкавіч 1995
2   Аб Матыя Настасіч 1993
3   Аб Людвіг Аўгустынсан (ар. Сэвільля) 1994
4   ПА Іньіга Галярэта 1993
5   Аб Дэніс Хаджыкадуніч (ар. Растоў) 1998
6   Аб Хасэ Капэтэ 1999
7   Нап Вэдат Мурыкі 1994
8   ПА Клеман Грэнье 1991
9   Нап Абдон Пратс 1992
10   ПА Антоніё Санчэс 1997
11   ПА Ману Марлянэс (ар. Вільярэал) 1999
12   ПА Ідрысу Баба 1996
13   Бр Домінік Грэйф 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   ПА Дані Радрыгес 1988
15   Аб Паблё Мафэо 1997
16   ПА Радрыга Батальля 1991
17   Нап Тына Кадэвэрэ (ар. Ліён) 1996
18   Аб Хаўмэ Коста 1988
19   ПА Лі Ган-Ін 2001
20   Аб Джаваньні Гансэлес 1994
21   Аб Антоніё Раільлё (капітан) 1991
22   Нап Анхэль Радрыгес 1987
23   Нап Амат Ндыяй 1996
24   Аб Марцін Валент 1995
31   Бр Лео Раман 2000

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць