Эвэр Банэга
Э́вэр Максіміля́на Даві́д Банэ́га (па-гішпанску: Éver Maximiliano David Banega; нарадзіўся 29 чэрвеня 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст саудаўскага клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» і нацыянальнай зборнай Аргентыны, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Эвэр Банэга | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ньюэлз Олд Бойз | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 2008—2014 2008—2009 2014 2014—2016 2016—2017 2017—2020 2020—2024 2024— |
Бока Хуніёрс Валенсія → Атлетыка Мадрыд (арэнда) → Ньюэлз Олд Бойз (арэнда) Сэвільля Інтэрнацыянале Сэвільля Аль-Шабаб Ньюэлз Олд Бойз |
27 (0) 136 (9) 24 (1) 14 (1) 59 (8) 28 (6) 96 (9) 94 (18) 21 (1) |
Зборныя | ||
2008— | Аргентына | 65 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагаваць«Бока Хуніёрс»
рэдагавацьБанэга зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Бока Хуніёрс». У дарослую каманду трапіў пасьля сыходу асноўнага цэнтральнага паўабаронцы клюбу Фэрнанда Гага ў «Рэал Мадрыд» і, нягледзячы на сваю маладосьць, пасьпяхова яго замяніў. Дэбют Банэгі ў аргентынскай лізе адбыўся 10 лютага 2007 году ў пераможным для «Бокі» матчы супраць «Банфільду». У першы ж год выступаў за клюб стаў адным з ключавых гульцоў «Бокі» й прыцягнуў да сябе ўвагу сэлекцыянэраў вядучых клюбаў Эўропы, сярод якіх у СМІ называліся «Барсэлёна», «Мілян» і «Ювэнтус»[4][5]. Акрамя таго, Банэга стаў рэгулярна выклікацца ў моладзевую зборную Аргентыны, у складзе якой стаў пераможцам чэмпіянату сьвету 2007 сярод гульцоў да 20 гадоў.
«Валенсія»
рэдагаваць5 студзеня 2008 году Банэга падпісаў з гішпанскай «Валенсіяй» кантракт на пяць з паловай гадоў. За ягоны пераход «Валенсія» заплаціла 18 мільёнаў эўра[6]. Ужо праз 8 дзён Банэга дэбютаваў за клюб у матчы чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка Мадрыд», выйшаўшы на замену пасьля перапынку й адгуляўшы ўвесь другі тайм. У дэбютным сэзоне ў Гішпаніі Банэга згуляў 12 матчаў у Ля Лізе й дапамог «Валенсіі» перамагчы ў Кубку Гішпаніі.
У сэзоне 2008—2009 гадоў гуляў у арэндзе за мадрыдзкі «Атлетыка», затым вярнуўся ў склад «лятучых мышэй». Але ў сэзоне 2010—2011 гадоў месца Эвэра ў стартавым складзе «Валенсіі» сумневу ўжо не мянялася. Ён быў задзейнічаны трэнэрам Унаі Эмэры галоўным чынам на пазыцыі плэймэйкера, але таксама адпрацоўваў і ў абароне каманды.
У лютым 2012 году Банэга атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў ня менш за 6 месяцаў — пералом сьцёгнавай косткі[7]. Інцыдэнт адбыўся на заправачнай станцыі: аргентынец забыўся паставіць аўтамабіль на ручны тормаз, і той праехаў яму па назе[8].
У жніўні 2014 году Банэга перайшоў у «Сэвільлю», падпісаўшы кантракт на два гады з магчымасьцю ягонага падаўжэньня яшчэ на адзін год. Сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[9].
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць6 лютага 2008 году Банэга дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргентыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Гватэмалы, які быў пераможаны аргентынцамі зь лікам 5:0. У чэрвені 2008 году ён быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны на Алімпійскія гульні ў Пэкіне.
Дасягненьні
рэдагаваць«Бока Хуніёрс»:
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2007
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2015, 2016, 2020
Аргентына:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Éver Banega // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Éver Banega // FBref (мн.)
- ^ а б в EVER MAXIMILIANO DAVID BANEGA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Барселона» пополнила список претендентов на Ивановича. championat.ru
- ^ «Милан» предлагал за Банегу £ 7 млн(недаступная спасылка). championat.ru
- ^ «Валенсия» достигла договорённости о переходе Банеги. championat.ru
- ^ Банега выбыл на полгода. football.ua
- ^ Полузащитник «Валенсии» Эвер Банега получил повреждение по дороге домой с тренировки. soccer.ru
- ^ Banega se marcha al Sevilla por 2,5 millones. Marca
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на афіцыйным сайце «Валенсіі»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk