Гішпа́нская (español) ці касты́льская (castellano) мова належыць да ібэра-раманскай падгрупы раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Чацьвертая па колькасьці карыстальнікаў мова сьвету.

Гішпанская
español, castellano
Ужываецца ў Аргентына, Балівія, Вэнэсуэла, Гандурас, Гватэмала, Гішпанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калюмбія, Коста-Рыка, Куба, Мэксыка, Нікарагуа, ЗША, Панама, Парагвай, Пуэрта-Рыка, Пэру, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінэя
Рэгіён Паўднёвая (акрамя Бразыліі, Сурынама і Францускай Гвіяны) і Цэнтральная Амэрыка; Мэксыка і значныя меншасьці ў іншых частках Паўночнай Амэрыкі і Карыбскага рэгіёну; Ібэрыйскі паўвостраў; анклавы і групы імігрантаў на ўсіх кантынэнтах
Колькасьць карыстальнікаў 330 мільёнаў (417 мільёнаў, для якіх гішпанская — другая мова)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Раманская
  Ібэра-раманская
   Заходнеібэрыйская
    Гішпанская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Аргентына, Балівія, Вэнэсуэла, Гандурас, Гватэмала, Гішпанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калюмбія, Коста-Рыка, Куба, Мэксыка, Нікарагуа, Нью-Мэксыка (ЗША), Панама, Парагвай, Пуэрта-Рыка, Пэру, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінэя і Эўразьвяз
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 es
ISO 639-2(Б) spa
ISO 639-2(Т) spa
ISO 639-3 spa
SIL SPA

Па розных ацэнках, ва ўсім сьвеце на гішпанскай мове гавораць ад 450 да 500 мільёнаў чалавек (у тым ліку тых людзей, для якіх гішпанская зьяўляецца другой мовай).

Геаграфічнае распаўсюджваньне рэдагаваць

Краіны са значным гішпанскамоўным насельніцтвам
Колькасьць гішпанагаворачых
  1.   Мэксыка (106255000)
  2.   Калюмбія (45.600.000)
  3.   Гішпанія (44 400 000)
  4.   Аргентына (41.248.000)
  5.   ЗША (41.000.000)
  6.   Пэру (26.152.265)
  7.   Вэнэсуэла (26.021.000)
  8.   Чылі (15.795.000)
  9.   Куба (11.285.000)
  10.   Эквадор (10.946.000)
  11.   Дамініканская Рэспубліка (9650000)
  12.   Гватэмала (8163000)
  13.   Гандурас (7267000)
  14.   Балівія (7010000)
  15.   Сальвадор (6859000)
  16.   Нікарагуа (5503000)
  17.   Парагвай (4737000)
  18.   Коста-Рыка (4220000)
  19.   Пуэрта-Рыка (4017000)
  20.   Уругвай (3442000)
  21.   Панама (3108000)
  22.   Філіпіны (2900000)
  23.   Францыя (2100000)
  24.   Партугалія (1 750 000)
  25.   Гаіці (1650000)
  26.   Марока (960 706)
  27.   Вялікабрытанія (900 000)
  28.   Японія (500 000)
  29.   Італія (455 000)
  30.   Экватарыяльная Гвінэя (447000)
  31.   Нямеччына (410 000)
  32.   Заходняя Сахара (341 000)
  33.   Канада (272 000)
  34.   Кітай (250 000)
  35.   Гаяна (198 000)
  36.   Швайцарыя (172 000)
  37.   Ізраіль (160 000)
  38.   Аўстралія (150 000)
  39.   Бэліз (130 000)
  40. Кюрасао (112 450)
  41.   Расея (111 900) [2]
  42.   Аруба (105 000)
  43.   Рэспубліка Карэя (90 000)
  44.   Андора (40 000)
  45.   Швэцыя (39 700)
  46.   Трынідад і Табага (32 200)
  47.   Турэччына (29 500)
  48.   Новая Зэляндыя (26 100)
  49.   Нідэрлянды (17 600)
  50.   Фінляндыя (17 200)
  51.   (13 000)
  52.   Румынія (7000)
  53. Банэйр (5700)
  54. Віргінскія выспы (3980)
  55.   Ліван (2300)
  56.   Аўстрыя (1970)
  57.   Кувэйт (1700)
-

На гішпанскай мове гавораць 34 500 000 чалавек у ЗША, у Пуэрта-Рыка яна, разам з ангельскай, прызнана дзяржаўнай. У штаце Нью-Мэксыка яна фактычна мае афіцыйны статус, заканадаўства штата не прадугледжвае статус афіцыйнай мовы, але кажа аб абавязковасьці або магчымасьці выкарыстаньня гішпанскай мовы ў афіцыйных дакумэнтах разам з ангельскай.

Акрамя таго, некалькі мільёнаў носьбітаў гішпанскае мовы пражываюць у штатах Каліфорнія, Флярыда, Тэхас і Нью-Ёрк. Таксама на гішпанскай мове гавораць 15% насельніцтва Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў.

Гішпанскай мовай валодае вялікая частка насельніцтва брытанскай тэрыторыі Гібральтару, хоць дзяржаўнай на ёй зьяўляецца ангельская. Таксама там выкарыстоўваецца сумесь гішпанскай і ангельскай, так званая Яніт.

Гішпанская мова шырока выкарыстоўваецца ў Андоры і Бэлізе (60%), на Аруба (85%) і Кюрасао (65%). Таксама на ёй гавораць на Банайрэ (35%), у Бразыліі, Трынідадзе і Табага, Заходняй Сахары (на тэрыторыі, кантраляванай Фронтам Палісарыя), на Філіпінах (па розных дадзеных на гішпанскай маюць зносіны ад 0,01% насельніцтва ці 2658 чалавек [3] да 2% або 2900000 [4]) і ў грамадах сефардаў ў Марока, Сэрбіі, Чарнагорыі, Турэччыны і Ізраілі.

У Бразыліі, дзе насельніцтва гаворыць на партугальскай мове, за гішпанскай замацаваўся статус другой мовы сярод студэнтаў і дыплямаваных спэцыялістаў. Па меры паслабленьня залежнасьці эканомікі краіны ад гандлёвых апэрацыяў з ЗША і Эўропай і павелічэньня гандлёвага абароту з суседнімі гішпанскамоўнымі краінамі (якія асабліва ўваходзяць у блёк МЭРКАСУР), больш увагі стала надавацца білінгвізму і ведам гішпанскай мовы. 7 ліпеня 2005 Нацыянальны Кангрэс Бразыліі ухваліў закон, які замацаваў за гішпанскай статус другой мовы ў дзяржаўных і прыватных школах краіны [5]. Папулярнасьць гішпанскай мовы ў Бразыліі павялічвае тое, што яна вельмі падобная на партугальскую і амаль ва ўсіх суседніх краінах зьяўляецца афіцыйный. У прыгранічных гарадах Бразыліі (асабліва, на бразыльска-ўругвайскай мяжы) таксама гавораць на сумесі гішпанскай і партугальскай пад назвай партуньёл.

Беларусь рэдагаваць

За 2019 год у Беларусі выдалі 26 найменьняў брашураў і кніг па-гішпанску[6].

Крыніцы рэдагаваць