Альмэрыя (футбольны клюб)
«Альмэры́я» (па-гішпанску: Unión Deportiva Almería) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду й правінцыі Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 1989 годзе. Яшчэ з 1979 па 1981 год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў 1982 годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з 1989 году клюб зваўся Almería Club de Fútbol, але ў 2001 годзе назва была зьменена на Unión Deportiva Almería.
Альмэрыя | |||||
Поўная назва | Unión Deportiva Almería, S.A.D. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1989 | ||||
Горад | Альмэрыя, Гішпанія | ||||
Стадыён |
Эстадыё дэль Мэдытэранэра Умяшчальнасьць: 21 350 | ||||
Кіраўнік | Туркі эль-Шэйх[d] | ||||
Чэмпіянат | Сэгунда | ||||
· 2023—2024 | Ля Ліга, 19 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы udalmeriasad.com |
Клюб шмат часу правёў у ніжэйшых лігах пакуль у сэзоне 2006―2007 гадоў не атрымаў квіток у вышэйшы дывізіён. У 2011 годзе клюб вылецеў зь Ля Лігі, упершыню ў сваёй гісторыі, аднак, паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў клюб зноўку атрымаў права ўдзел у наймацнейшай лізе краіны.
Гісторыя
рэдагавацьПершай камандай з гораду быў клюб «Альмэрыя». Тая каманда гуляла ў Ля Лізе паміж 1979 і 1981 гадамі, але зьнікла ў 1982 годзе. У 1989 годзе быў створаны новы футбольны клюб «Альмэрыя» (гішп. Almería Club de Fútbol), які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў аб’яднаны спартовы клюб Альмэрыі (гішп. Unión Deportiva Almería). Пасьля сэзону ў другім дывізіёне клюб быў паніжаны да трэцяга, а потым і чацьвертага дывізіёну.
Правёўшы некалькі сэзонаў у другім узроўні, «Альмэрыя» ўпершыню дамаглася выхаду ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 2006―2007 гадоў, калі клюб заняў выніковы другі радок у розыгрышы Сэгунды. У першым сэзоне клюб заняў 8-е месца, дзякуючы добрай гульні, пад кіраўніцтвам Унай Эмэры, і гульні нападніка Альвара Нэгрэда, які забіў у тым сэзоне 13 мячоў.
Пасьля таго як Эмэры зьехаў у «Валенсію» наступным трэнэрам быў прызначаны Гансалё Арканада, які, аднак, быў звольнены 21 сьнежня 2008 году, пасьля сэрыі дрэнных вынікаў. Новы мэксыканскі спэцыяліст Уга Санчэс узяўся за працу на пасадзе галоўнага трэнэра й здолеў праціснуць клюб ў сярэдзіну турнірнай табліцы.
У сэзоне 2010―2011 гадоў «Альмэрыя» дайшла да паўфіналу Кубка Гішпаніі, упершыню ў сваёй гісторыі[1]. У лізе, аднак, клюб ня здолеў утрымацца, вылецеўшы з найвышэйшага дывізіёну пасьля чатырох гадоў удзелаў у ім. У тым жа сэзоне «Альмэрыя» атрымала зьнішчальную паразу ад «Барсэлёне» зь лікам 0:8, прычым матч праходзіў у Андалюзіі. Пасьля гэткай буйной паразы з працы быў звольнены галоўны трэнэр андалюзійцаў Хуан Мануэль Лільлё.
Зьмены дывізіёнаў
рэдагаваць- 1991―1992 ― павышэньне да Тэрсэры
- 1992―1993 ― павышэньне да Сэгунды Б
- 1994―1995 ― павышэньне да Сэгунды
- 1996―1997 ― паніжэньне да Сэгунды Б
- 1998―1999 ― паніжэньне да Тэрсэры
- 1999―2000 ― павышэньне да Сэгунды Б
- 2001―2002 ― павышэньне да Сэгунды
- 2006―2007 ― павышэньне да Ля Лігі
- 2010―2011 ― паніжэньне да Сэгунды
- 2012―2013 ― павышэньне да Ля Лігі
- 2014―2015 ― паніжэньне да Сэгунды
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «La historia del Club». Almería.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (гішп.)
- Расейскамоўны сайт заўзятараў клюбу (рас.)