Хэтафэ (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Хэтафэ» (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай Club Getafe Deportivo[1] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».

Хэтафэ
Getafe cf.png
Поўная назва Getafe Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1983
Горад Хэтафэ, Гішпанія
Стадыён Калізэй Альфонса Пэрэс
Умяшчальнасьць: 17 700
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
getafecf.com(гішп.)

Найвышэйшым дасягненьнем клюбу лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фіналу кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадох. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі.

Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб «Леганэс». Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».

Аматары клюбуРэдагаваць

Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12 000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюбу ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША й Мэксыцы. У 2007 годзе была створаная суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.

У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Абрама, Майсея й Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу.

Усе галоўныя перамогі клюбу сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кіка Касыльля 1986
2   Аб Джэнэ Даканам (капітан) 1991
3   Аб Фабрысьё Анхілеры 1994
4   Аб Гастон Альварэс (ар. Бостан Р.) 2000
5   ПА Люіс Мільля 1994
6   Аб Дамінгуш Дуарці 1995
7   Нап Хаймэ Мата 1988
8   ПА Хаймэ Сэаанэ 1997
9   Нап Порту (ар. Сасьедад) 1992
10   Нап Энэс Юналь 1997
11   ПА Карлес Аленьня 1998
12   Аб Жардан Амаві (ар. Марсэль) 1994
13   Бр Давід Сорыя 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   Нап Хуанмі Лятаса (ар. Рэал) 2001
15   Аб Амар Альдэрэтэ (ар. Гэрта) 1996
16   ПА Анхэль Альгабія 1999
17   Нап Мунір Эль-Ададзі 1995
18   ПА Маўра Арамбары 1995
19   Нап Борха Маяраль 1997
20   ПА Неманья Максімавіч 1995
21   Аб Хуан Іглесіяс 1998
22   Аб Даміян Суарэс 1988
23   Аб Стэфан Мітравіч 1990
24   ПА Гансалё Вільяр (ар. Рома) 1998
27   Бр Дыега Кондэ 1998

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць