Самюэль Это’о
Самюэль Это’о | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1981[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1998 1997—1998 1998—2000 1998—1999 2000—2004 2004—2009 2009—2011 2011—2013 2013—2014 2014—2015 2015 2015—2018 2018 2018—2019 |
Рэал Мадрыд Кастыльля → Леганэс (арэнда) Рэал Мадрыд → Эспанёл (арэнда) Мальёрка Барсэлёна Інтэрнацыянале Анжы Чэлсі Эвэртан Сампдорыя Антальяспор Коньяспор Катар Спортс |
0 (0) 28 (3) 2 (0) 0 (0) 133 (54) 144 (108) 67 (33) 53 (25) 21 (9) 14 (3) 18 (2) 76 (44) 13 (6) 18 (6) |
Зборныя | ||
1998—2014 | Камэрун | 118 (56) |
Самюэль Это’о (па-француску: Samuel Eto'o; нарадзіўся 10 сакавіка 1981 году, Дуала, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Камэруну, адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футболу. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацыяў.
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу». Ён стаў гульцом рэзэрвы, і ня меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзэрвовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч гульцоў з краінаў, якія не ўваходзілі ў ЭЗ. Таму на працягу некалькіх гадоў Этоэо знаходзіўся ў розных клюбах на правах арэнды.
Ён добра зарэкамэндаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клюбам было прынятае рашэньне выкупіць Самюэля ў «Рэалу». Это’о апраўдаў чаканьні ўладальнікаў клюбу: на момант пераходу ў «Барсэлёну» ўлетку 2004 году яму належаў рэкорд паводле колькасьці галоў, забітых за «Мальлёрку» ў першынстве Гішпаніі.
Дэбютаваў у новым клюбе Самюэль 29 жніўня 2004 году. 29 лістапада 2008 году нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барсэлёну» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку найлепшых гульцоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барсэлёны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубку Гішпаніі, Супэркубку Гішпаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Гішпаніі.
Улетку 2009 году Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 году Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сэзоне за клюб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 году гулец вызначыўся дублем у матчы за Супэркубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу зь лікам 3:1.
23 жніўня 2011 году Это’о нечакана перайшоў у расейскі «Анжы», дзе гульца прапанавалі заробак у 20 млн эўра пасьля спагнаньня ўсіх падаткаў[4]. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілінаў і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 году ўладальнік клюбу з Дагестану Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клюбны бюджэт, з-за часу шмат гульцоў былі выстаўлены на трансфэр.
29 жніўня 2013 году Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з ангельскім клюбам «Чэлсі»[5]. 26 жніўня 2014 году было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвэртан», зь якім гулец падпісаў 2-гадовы кантракт[6]. 30 жніўня 2014 году дэбютаваў за клюб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клюбу «Чэлсі». У пачатку 2015 году вярнуўся ў Сэрыю А, падпісаўшы кантракт на 2,5 году з клюбам «Сампдорыя».
Міжнародная
рэдагавацьУ складзе нацыянальнай зборнай Камэруну Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 году і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацыяў.
У верасні 2021 года Самуэль Это'О абвясціў аб сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Камерунскай федэрацыі футбола (Фекафут).
Дасягненьні
рэдагаваць«Мальёрка»:
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2003
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2005, 2006, 2009
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2009
- Уладальнік Супэркубку Гішпаніі: 2005, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006, 2009
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2010
- Уладальнік Кубку Італіі: 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубку Італіі: 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2010
Камэрун:
- Уладальнік Кубку афрыканскіх нацыяў: 2000, 2002
- Алімпійскі чэмпіён: 2000
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.espnfc.com/player/11718/samuel-etoo — ESPN.
- ^ а б в MLSsoccer.com (анг.) — 2010.
- ^ а б в Samuel Eto'o // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Samuel Eto'o to become world's highest earning footballer if he passes medical with Anzhi Makhachkala. The Telegraph
- ^ Eto'o signs. Chelsea F.C.
- ^ Everton sign Eto'o. EvertonFC
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСамюэль Это’о — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў