Віент’ян
Віент’ян — сталіца Лаосу, насельніцтва складае каля 200 тысяч чалавек, разьмешчана на рацэ Мэконгу, ва ўсходняй частцы краіны, амаль на мяжы з Тайляндам. Адміністрацыйны падзел гораду прадстаўлены 5 акругамі: Чантабулі, Сікхотабонг, Ксаісэтха, Сісатанак і Хадксаіфонг.
Віент’ян | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Краіна: | Лаос |
Акруга: | Віент’ян |
Плошча: | 3920 км² |
Вышыня: | 174 м н. у. м. |
Насельніцтва (2013) | |
колькасьць: | 783 000 чал. |
шчыльнасьць: | 199,74 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+7 |
Геаграфічныя каардынаты: | 17°58′48″ пн. ш. 102°37′48″ у. д. / 17.98° пн. ш. 102.63° у. д.Каардынаты: 17°58′48″ пн. ш. 102°37′48″ у. д. / 17.98° пн. ш. 102.63° у. д. |
Віент’ян | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьГорад пачынае сваю гісторыю ў 1560 годзе, калі кароль Сэтхатхіратха загадаў пабудаваць новую сталіцу свайго каралеўства Лан Ксанг. Пасьля распаду Лан Ксанг у 1707 годзе, Віент’ян стаў незалежным каралеўствам. У 1779 годзе горад быў заваяваны войскамі Сіяму. Пасьля няўдалага паўстаньня пад кіраўніцтвам караля Аноўвонга, горад быў поўнасьцю зруйнаваны сіямскімі войскамі ў 1827 годзе і разам з усёй краінай трапіў у залежнасьць ад Сіяму. У 1893 годзе горад быў заняты французамі, а з 1899 году Віент’ян стаў сталіцай францускага пратэктарату Лаос. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1949 годзе горад стаў сталіцай Лаосу. Разьвіцьцё гораду на наступныя некалькі дзясяткаў гадоў было амаль спынена з прычыны бесьперапынных беспарадкаў і грамадзянскай вайны.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (13 лістапада 2024).
|