Поўнач
Поўнач — адзін з чатырох асноўных бакоў сьвету, які заўсёды паказвае ў напрамку паўночнага полюса. На іншых плянэтах сонечнай сыстэмы таксама ёсьць бок сьвету поўнач, там таксама яна паказвае ў напрамку паўночнага полюса. Бок сьвету поўнач выкарыстоўваецца ў навігацыі, а таксама ў сыстэмах каардынатаў. Тэрмін «норд» альбо «поўнач» (міжнароднае скарачэньне — N) зьяўляецца бісэктрысай паміж захадам (270 градусаў) і ўсходам (90 градусаў).
Стрэлка компаса амаль што заўсёды накіравана на поўнач, што зьяўляецца дастатковым у Цэнтральнай Эўропе для адносна добрага арыентаваньня. Напрамак магнітнай стрэлкі компаса падпарадкоўваецца магнітнаму полю Зямлі, таму стрэлка паказвае ні на геаграфічны паўночны полюс, ні на магнэтычны паўночны полюс.
Іншымі асноўнымі бакамі сьвету зьяўляюцца захад, усход і поўдзень.
Глядзіце таксама
рэдагаваць
Бакі сьвету
|
---|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |