Блі́зкі Ўсход (па-арабску: الشرق الأوسط‎, па-габрэйску: המזרח התיכון) — назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэньня геаграфічнага абшару на стыку трох кантынэнтаў: Эўропы, Азіі і Афрыкі. Часам для абазначэньня прыблізна таго ж рэгіёну вызначаецца назва «Сярэдні Ўсход». Так гучыць назва рэгіёну па-арабску — الشرق الأوسط, пэрсыдзку — «khovar-e miyane», ангельску «Middle East», нямецку «Mittlerer Osten».

Краіны, якія ўтвараюць Блізкі Ўсход
Мапа Блізкага Ўсходу

Геаграфія

рэдагаваць

Блізкі Ўсход уключае краіны паўднёва-заходняй Азіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Краіны, якія складаюць Блізкі Ўсход:

Плошча складае каля 9,7 млн км² з насельніцтвам больш за 300 млн чалавек (1995).

Гісторыя

рэдагаваць

Гэты рэгіён — калыска вялікіх старажытных цывілізацыяў (Мэсапатамія, старажытны Эгіпет, Іран), і трох сусьветных рэлігіяў (юдаізм, хрысьціянства, іслам). Доўгі час Блізкі Ўсход быў цэнтрам старажытнага сьвету.

Культурны падзел

рэдагаваць

Большую частку насельніцтва Блізкага Ўсходу складае арабскамоўная супольнасьць, а большасьць яго насельнікаў складаюць мусульмане. Апрача арабскага сьвету да рэгіёну належыць неарабскія Турэччына і Іран.

Гэты рэгіён быў і працягвае быць палітычна нестабільным. Да войнаў, якія адбыліся ў рэгіёне, можна аднесьці: араба-ізраільскія войны, ірана-ірацкая вайна і войны ў Пэрсыдзкай затоцы.

Гаспадарка

рэдагаваць

Блізкі Ўсход — гэта вельмі важны рэгіён для сусьветнай эканомікі, тут канцэнтруецца значнай частка сусьветнай здабычы нафты. Таксама тут перакрыжоўваюцца важныя міжнародныя лініі камунікацыі (лётныя і марскія (Суэцкі канал)).

Астатняя інфармацыя

рэдагаваць

Абазначэньні Блізкі, Сярэдні і Далёкі Ўсход гэта тыповыя прыклады этнацэнтрычных назваў, а ў гэтым выпадку эўропацэнтрычных, ці кропка гледжаньня эўрапейцаў на ўсходнія цывілізацыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Блізкі Ўсходсховішча мультымэдыйных матэрыялаў