Акратыры і Дэкелія
Акратыры і Дэкелія (па-грэцку: Ακρωτήρι, Δεκέλεια; па-турэцку: Agrotur, Dikelya) — дзьве брытанскія заморскія тэрыторыі на Кіпры, якія адначасова зьяўляюцца вайсковымі базамі. Акратыры і Дэкелія кіруюцца з аднаго каманднага пункта ў Япіскопіі, і як вайсковыя базы маюць адно камандуючага, які адначасова выконвае абавязкі губэрнатара.
Акратыры і Дэкелія Akrotiri Sovereign Base Area | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | ангельская, грэцкая | ||||
Сталіца | Эпіскопі | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ James Illingworth | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
254 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) |
7000 кіпрыётаў і 7500 брытанскіх вайскоўцаў | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+2 (UTC+2) +2 (UTC+3) | ||||
Тэлефонны код | +357 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьУ 1960 годзе брытанская калёнія Кіпр атрымала незалежнасьць, але Вялікабрытанія заставіла сабе два эксклавы, разьмясьціўшы тут свае гарнізоны. Важнасьць гэтых тэрыторыяў для Вялікабрытаніі абумоўлена стратэгічным палажэньнем Кіпра ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, блізкасьць да Суэцкага канала і Блізкага Ўсходу.
У ліпені 2001 году кіпрыёты разграмілі некаторыя вайсковыя камунікацыі на базах. Пратэстуючыя лічылі, што вайсковыя базы забруджваюць навакольнае асяродзьдзе і выклікаюць рак у мясцовых жыхароў. Брытанскі ўрад абверг усе абвінавачваньні.
Палітыка
рэдагавацьБазы кіруюцца губэрнатарам, які назначаецца брытанскімі манархамі па прапанове Міністэрства абароны. Губэрнатар мае ўсю заканадаўчую і выканаўчую ўладу на тэрыторыях. Мясцовыя жыхары маюць права ўдзельнічаць у брытанскіх выбарах.
Геаграфія
рэдагавацьАкратыры і Дэкелія займаюць каля 3% плошчы Кіпру. Зь іх 60% зямлі належыць грамадзянам Кіпру ці Вялікабрытаніі, а 40% належаць Міністэрству абароны Вялікабрытаніі.
Акратыры разьмяшчаецца на поўдні выспы, недалёка ад гораду Лімасол. Дэкелія знаходзіцца на паўднёвым усходзе выспы, каля Ларнакі. Тэрыторыя Акратыры абкружаная грэцкім Кіпрам, а Дэкелія мяжуе як з грэцкім Кіпрам, так і з буфэрнай зонай ААН, якая падзяляе грэцкую і турэцкую часткі выспы.
На тэрыторыі Дэкеліі знаходзяцца два анклявы Рэспублікі Кіпр — вёскі Ксыліцімву і Армідыя.
Дэмаграфія
рэдагавацьПад час утварэньня вайсковых базаў былі выбраныя незаселеныя тэрыторыі, але ў наш час у Акратыры і Дэкеліі жывуць каля 14,5 тыс. чалавек, зь якіх 7 тыс. мясцовых грэкаў-кіпрыётаў, 7,5 тыс. брытанскіх грамадзянаў. Грэкі працуюць як абслугоўваючы пэрсанал на вайсковых базах, ці займаюцца сельскай гаспадаркай па-за межамі базаў.