Кабул
Кабу́л (па-пэрсыдзку: کابل) — сталіца і самы вялікі горад Аўганістану, вядомы ў старажытнасьці як Артаспана ці Кабура.
Кабул | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 2 стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Аўганістан | ||||
Правінцыя: | Кабул | ||||
Мэр: | Абдул Ахад Сахэбі | ||||
Плошча: | 275 км² | ||||
Вышыня: | 1790 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 2 536 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 9222,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+4:30 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°31′58″ пн. ш. 69°9′57″ у. д. / 34.53278° пн. ш. 69.16583° у. д.Каардынаты: 34°31′58″ пн. ш. 69°9′57″ у. д. / 34.53278° пн. ш. 69.16583° у. д. | ||||
Кабул | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Разьмяшчаецца на рацэ Кабул, налічвае 2 536 300 жахыроў (2009), якія належаць да розных культур і нацыянальнасьцяў (найбольш пуштунаў, таджыкаў і хазарэйцаў). Горад разьмяшчаецца на вышыні 1808 мэтраў над узроўнем мора.
Упершыню горад узгадваецца ў пачатку 2 стагодзьдзя нашай эры. Пад час арабскіх заваяваньняў быў падначалены халіфу Муравіі І. У 9 стагодзьдзі быў заваяваны Сафарыдамі. У 13 стагодзьдзі зруйнаваны Чынгісханам. Пры Бабуры Кабул стаў сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў. З 1747 году — у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 году становіцца яе сталіцай. Пасьля яе распаду стаў цэнтрам аўганскай дзяржавы. Пад час аўганскіх войнаў ангельцы захапілі Кабул, але вымушаныя былі яго пакінуць у 1842 годзе ў выніку паўстаньня.