Байкал
Байка́л (па-бурацкі: Байгал далай, Байгал нуур) — возера ў Расеі, найглыбейшае возера ў сьвеце, максымальная глыбіна якога складае 1642 мэтры, знаходзіцца ва Ўсходняй Сыбіры на мяжы Іркуцкай вобласьці з Буратыяй. Назва паходзіць ад мангольскага «Байгал» — сьвяты агонь. Як і возера Танганьіка, возера Байкал было створаны ў якасьці старажытнай рыфтавай даліны, якая мае тыповую доўгую форму паўмесяца.
Возера
Байкал | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера ёсьць самым вялікім паводле аб’ёму прэснаводным возерам у сьвеце, якое ўтрымлівае каля 19% ад усіх прэсных паверхневых водаў у сьвеце[1]. Байкал утрымлівае больш вады, чым паўночнаамэрыканскія Вялікія азёры ў сукупнасьці[2]. Гэта сёмае паводле велічыні возера ў сьвеце паводле плошчы. Плошча возера складае каля 31,5 тыс. км². Плошча вадазбору — 560 тыс. км². Возера і прыбярэжныя тэрыторыі адрозьніваюцца ўнікальнай разнастайнасьцю флёры і фаўны. Байкал насяляе шмат відаў рыб. Таксама жыве эндэмік возера — байкальская нэрпа.
Рэгіён на ўсход ад возера Байкал называюць Забайкальлем, а слаба акрэслены рэгіён вакол яго вядомы як Прыбайкальле.
Геаграфія
рэдагавацьСтановішча і памеры
рэдагавацьБайкал знаходзіцца ў цэнтры Азіі, у Расеі, на мяжы Іркуцкай вобласьці і Буратыі. Возера цягнецца з поўначы на паўднёвы захад на 636 км у выглядзе гіганцкага паўмесяцу. Шырыня Байкала вагаецца ад 25 да 80 км. Плошча воднай паверхні складае 31 722 км² без уліку астравоў, што прыкладна роўна плошчы такіх краінаў, як Бэльгія, Нідэрлянды або Данія. Паводле плошчы воднага люстэрка Байкал займае шостае месца сярод найбуйнейшых азёраў сьвету. Пры гэтым даўжыня берагавой лініі складае 2100 км.
Возера знаходзіцца ў своеасаблівай катлавіне, з усіх бакоў абкружанай горнымі хрыбтамі і сопкамі. Пры гэтым заходняе ўзьбярэжжа возера скалістае і стромкае, рэльеф усходняга ўзьбярэжжа зьяўляецца больш спадзістым, месцамі горы адступаюць ад берага на дзясяткі кілямэтраў.
Аб’ём вады
рэдагавацьЗапасы вады ў Байкале даволі вялікія да 23 615,39 км³, што складае каля 19% ад сусьветных запасаў прэснай вады, пры гэтым ва ўсіх прэсных азёрах сьвету зьмяшчаецца 123 тысячаў км³ вады[1]. Паводле аб’ёму запасаў вады Байкал займае другое месца ў сьвеце сярод азёраў, саступаючы толькі Касьпійскаму мору, аднак у Касьпійскім моры вада салёная. У Байкале вады больш, чым ва ўсіх разам узятых пяці Вялікіх азёрах, і ў 25 разоў больш, чым у Ладаскім возеры[3].
Водная характарыстыка
рэдагавацьБайкал ёсьць адным з самых чыстых азёраў у сьвеце[4]. У зімовы пэрыяд празрыстасьць вады на адкрытых участках можа дасягаць 30—40 мэтраў, але ў летні час яна звычайна складае 5—8 мэтраў. Байкал багаты на кісларод нават у глыбокіх участках, што значна адрозьнівае яго ад выразна стратыфікаваных вадаёмаў, як то возера Танганьіка і Чорнае мора[5][6].
У возеры Байкал тэмпэратура вады значна зьмяняецца ў залежнасьці ад месца, глыбіні і часу года. Зімой і ўвесну паверхня прамярзае прыблізна на 4 або 5 месяцаў, а з пачатку студзеня па пачатак траўня ці ў паўночнай частцы яшчэ да самага пачатку чэрвеня паверхня возера пакрытая лёдам[7]. У сярэднім лёд дасягае таўшчыні ад 0,5 да 1,4 мэтраў, але ў некаторых месцах, дзе мае месца тарос, тоўшча лёду можа перавышаць 2 мэтраў[7]. У гэты пэрыяд тэмпэратура павольна павялічваецца з глыбінёй у возеры, дасягаючы 3,5—3,8 °C на глыбіны ў 200—250 мэтраў[8]. Пасьля таго, як паверхневы лёд разбураецца праз раставаньне, вада павольна награваецца сонцам, і ў траўні ці чэрвені вада на глыбіны да 300 мэтраў ад паверхні альбо каля таго становіцца гоматэрмічнай, то бок аднолькавай тэмпэратуры, пры тэмпэратуры каля 4 °C праз зьмешваньне[8]. Сонца працягвае награваць паверхневыя пласты, і ў пік жніўня ў асноўных зонах возера тэмпэртура набліжаецца да прыблізна 16 °C[8] і 20—24 °C у дробных бухтах на поўдні вадаёму[9].
У водах Байкалу вельмі мала раствораных і мінэральных рэчываў, нікчэмна мала арганічных прымешак, але маецца шмат кіслароду. Утрыманьне мінэральных соляў у вадзе Байкала роўнае 96,7 мг/л[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Байкал и пресная вода». Ecology-of.
- ^ Bright, Michael, ed. (2010). «1001 natural wonders : you must see before you die». London. Cassell Illustrated. — С. 620. — ISBN 978-1-84403-674-5.
- ^ «Байкал. Общие цифры». ЦНИТ ИГУ. — Baikal.ru
- ^ Jung, J., Hojnowski, C., Jenkins, H., Ortiz, A., Brinkley, C., Cadish, L., Evans, A., Kissinger, P., Ordal, L., Osipova, S., Smith, A., Vredeveld, B., Hodge, T., Kohler, S., Rodenhouse, N. and Moore, M. (2004). «Diel vertical migration of zooplankton in Lake Baikal and its relationship to body size». Dept of Biological Sciences and Russian Area Studies. Wellesley College. — С. 131—140.
- ^ Hutter; Yongqi; Chubarenko (2011). «Physics of Lakes: Foundation of the Mathematical and Physical Background». Springer Science & Business Media. — С. 11. — ISBN 978-3-642-15178-1.
- ^ «Unique body of water». Black Sea Scene.
- ^ а б «Ice Conditions». BWW.irk.ru.
- ^ а б в «Temperature of Lake Baikal Water». BWW.irk.ru.
- ^ Pomazkina, G.; L. Kravtsova; E. Sorokovikova (2012). «Structure of epiphyton communities on Lake Baikal submerged macrophytes». Limnological Review. 12 (1). — С. 19—27. — DOI:10.2478/v10194-011-0041-1.
- ^ Галазій, Рыгор. «Байкал в вопросах и ответах». 1989.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБайкал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў