Цэнтральная Азія
(Перанакіравана з «Сярэдняя Азія»)
Цэнтра́льная А́зія — назва, якая вызначае ўзвышаныя абшары цэнтральнай Азіі, разьмешчаныя на вышыні больш за 1000 м над узроўнем мора. У гэты рэгіён уваходзяць: Казахстан, Узбэкістан, Туркмэністан, Кыргыстан, Таджыкістан, Манголія, заходні Кітай.
Плошча рэгіёну складае 10,5 млн км², мае невялікую колькасьць насельніцтва (каля 120 млн чалавек).
Зь іншага боку, культурна-рэлігійнага, цэнтральная Азія складаецца з рэгіёнаў, заселеных пераважна мусульманскім насельніцтвам.