Рыяд

сталіца Саудаўскай Арабіі

Рыяд (па-арабску: الرياض‎ ar-Riyāḍ‎) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Рыяд
Рыяд
Герб Рыяду
Дата заснаваньня: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Саудаўская Арабія
Правінцыя: Рыяд
Мэр: Абдул Азіз ібн Айяф аль Міргін
Плошча: 1000 км²
Вышыня: 612 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 4 853 912 чал.
шчыльнасьць: 4853,91 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +966-1
Паштовы індэкс: 11564–12665
Геаграфічныя каардынаты: 24°39′0″ пн. ш. 46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. / 24.65; 46.71Каардынаты: 24°39′0″ пн. ш. 46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. / 24.65; 46.71
Рыяд на мапе Саудаўскай Арабіі
Рыяд
Рыяд
Рыяд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://riyadh.sa/en/

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыды і Мэкі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрану на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.

Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.

Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.

Гісторыя

рэдагаваць

У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяху ў 1818 годзе туркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.

У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалася ў Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.

Насельніцтва

рэдагаваць
Год Насельніцтва
1862 7500
1935 30 000
1960 150 000
1970 370 000
1972 500 000
1974 650 000
1988 1 500 000
1990 2 000 000
1997 2 800 000

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.