Басфор
Каардынаты: 41°7′10″ пн. ш. 29°4′31″ у. д. / 41.11944° пн. ш. 29.07528° у. д.
Басфо́р (па-грэцку: Βόσπορος, «Каровін брод»), Басфор Фракійскі — праліў паміж Эўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі зь Міжземным. Басфор зьяўляецца часткай сярэднеэўразійскай мяжы. На абодвух баках праліва разьмешчаны гістарычны горад Канстантынопаль, цяпер Стамбул.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьДаўжыня пратокі каля 30 км, максымальная шырыня — 3700 м на поўначы, мінімальная — 700 мэтраў. Глыбіня фарватэру ад 36 да 124 м.
Легенда
рэдагавацьПаводле легенды, праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дачцэ старажытнага аргыўскага цара Іа — прыгожая ўмілаваная Зэўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазьбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратаваньня, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.
Паходжаньне
рэдагавацьМяркуецца (тэорыя чарнаморскага патопу), што Басфор утварыўся толькі 7500—5000 гадоў назад. Перш, узровень Чорнага і Міжземнага мораў быў істотна ніжэй і яны не былі зьвязаныя. У канцы апошняга ледавіковага пэрыяду ў выніку раставаньня буйных мас лёду і сьнега ўзровень вады ў абодвух вадаёмах рэзка падвысіўся. Магутны струмень вады ўсяго за лічаныя дні прабіў сабе дарогу з аднаго мора ў другое, аб гэтым сьведчаць рэльеф дна і іншыя прыкметы.
Старажытныя грэкі Басфорам таксама звалі Керчанскі праліў — Баспор Кімэрыйскі.
Выкарыстаньне праліву
рэдагавацьБасфор зьяўляецца адным з найважнейшых праліваў, бо забясьпечвае доступ да Міжземнага мора і сусьветных акіянаў вялікай частцы Расеі, Украіны, Закаўказьзя і паўднёваўсходняй Эўропы. Акрамя сельскагаспадарчых і прамысловых прадуктаў, вялікую ролю ў экспарце праз Басфор гуляе нафта з Расеі і Касьпійскага рэгіёну.
Берагі праліва злучаюць два масты: Басфорскі мост даўжынёй 1074 мэтраў (завершаны ў 1973) і Мост Султана Мэхмэда Фатыха даўжынёй 1090 мэтраў (пабудаваны ў 1988) у 5 км да поўначы ад першага маста. Плянуецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага маста, але месца будаўніцтва ўрад Турцыі трымае ў сакрэце, каб пазьбегнуць росты коштаў на зямлю. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray»[1] (тэрмін канчатка — 2008 год), які аб’яднае хуткасныя транспартныя сыстэмы Стамбулу, зьмешчаныя ў эўрапейскай і азіяцкай частках гораду.