Найп’іда (па-бірманску: နေပြည်တော် — «каралеўская сталіца») — сталіца М’янмы з 7 лістапада 2005 году (фармальны перанос адбыўся ў сакавіку 2007 году). Разьмяшчаецца ў правінцыі Мандалай за 320 км на поўнач ад Рангуну, пабудаваная на месцы невялікай вёскі Чэп’і. Перанос сталіцы адбыўся для ўмацаваньня бясьпекі краіны: у цэнтры краіны яна зьяўляецца меней даступнай да ўдараў з мора, акрамя таго вакол гораду могуць быць абсталяваныя сховішчы на выпадак канфлікту са Злучанымі Штатамі, знаходзячыся бліжэй да нацыянальных ускраінаў, такое разьмяшчэньне зможа палепшыць іх кантроль.

Найп’іда
бірм. နေပြည်တော်
Найп’іда
Дата заснаваньня: 0
Горад з: 2005
Краіна: М’янма
Правінцыя: Мандалай
Мэр: Каланэл Тхэін Ніюнт
Плошча: 7054,37 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 930 000 чал.
шчыльнасьць: 131,83 чал./км²
Часавы пас: UTC+6:30
Тэлефонны код: 067
Геаграфічныя каардынаты: 19°45′ пн. ш. 96°6′ у. д. / 19.75° пн. ш. 96.1° у. д. / 19.75; 96.1Каардынаты: 19°45′ пн. ш. 96°6′ у. д. / 19.75° пн. ш. 96.1° у. д. / 19.75; 96.1
Найп’іда на мапе М’янмы
Найп’іда
Найп’іда
Найп’іда
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

ГісторыяРэдагаваць

З 7 лістапада 2005 году вайсковы ўрад М’янмы пачаў перанос міністэрстваў і іншых дзяржаўных установаў зь Янгону. Дакладны момант пераносу сталіцы быў абраны па астралягічных меркаваньнях, гэта было 6:36 раніцы. 11 лістапада канвой з 11 батальёнаў і адзінаццаці міністэрстваў пакінуў Рангун.

27 сакавіка 2006 году болей за 12 000 вайскоўцаў правялі першы вайсковы парад на Дзень Бірманскай арміі — гадавіну пачатку вызваленьня Бірмы ад японскай акупацыі ў 1945 годзе.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Найп’ідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў