Новасыбірскія астравы

Новасыбі́рскія астравы (па-расейску: Новосибирские острова) — расейскі архіпэляг у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Морам Лапцевых і Ўсходне-Сібірскім морам, адміністрацыйна адносіцца да Якутыі. Плошча каля 38 тыс. км². Складаецца з 3 груп астравоў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасыбірскія астравы (або Анжу) і Выспы Дэ-Лёнга.

Новасыбірскія астравы на мапе Расеі

Першыя зьвесткі аб астравах у пачатку XVIII стагодзьдзя паведаміў казак Якаў Пермякоў, які плаваў ад вусьця Лены да Колымы. У 1712 году ён у складзе казачага атрада, узначаленага М. Вагіным, высадзіўся на выспу Вялікі Ляхаўскі.

У геалягічным дачыненьні на архіпэлягу пераважаюць шматгадовамёрзлыя пароды і падземныя льды. Максымальная вышыня — 374 м (востраў Кацельны). На астравах пануе арктычны клімат, яны пакрытыя сьнегам 9-10 месяцаў у году. Пераважныя тэмпэратуры студзеня ад −28°C да −31 °C. У ліпені на ўзьбярэжжы тэмпэратура звычайна да 3 °C, у цэнтральнай частцы — на некалькі градусаў цяплей. Ляндшафт астравоў — арктычная тундра, азёры і балоты. На архіпэлягу вядзецца здабыча пясца. На высьпе Кацельны з 1933 дзейнічае палярная станцыя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Новасыбірскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў