Лівэрпул
Лівэрпул (па-ангельску: Liverpool) — горад у Вялікабрытаніі, у графстве Мэрзісайд, порт на паўночна-заходнім узьбярэжжы Ангельшчыны. Насельніцтва 1 103 089 чалавек (2007), разам з прыгарадами. У горадзе месьцяцца дзьве вядомыя футбольныя каманды, удзельнікі ангельскай Прэм'ер-лігі — «Лівэрпул» і «Эвэртан». У Лівэрпулі адбыўся спуск на воду двух знакамітых ляйнераў — «Тытаніка» і «Брытаніка».
Лівэрпул | |||||
Liverpool | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1207 | ||||
Горад з: | 1880 | ||||
Былыя назвы: | Liuerpul | ||||
Краіна: | Ангельшчына | ||||
Графства: | Мэрсысайд | ||||
Плошча: | 111,84 км² | ||||
Вышыня: | 70 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 103 089 5001 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+0 UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 440151 | ||||
Паштовы індэкс: | L | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′ пн. ш. 2°59′ з. д. / 53.4° пн. ш. 2.983° з. д.Каардынаты: 53°24′ пн. ш. 2°59′ з. д. / 53.4° пн. ш. 2.983° з. д. | ||||
Лівэрпул на мапе Вялікабрытаніі ![]() ![]() Лівэрпул | |||||
![]() | |||||
www.liverpool.gov.uk |
ГісторыяРэдагаваць
На месцы цяперашняга гораду ў 1190 годзе існавала селішча пад назвай Liuerpul, што азначала «каламутны вадаём». Некаторыя дасьледнікі ў якасьці варыянту этымалёгіі прыводзяць слова elverpool — вадаём з вуграмі. У 1207 годзе кароль Іяан Безьзямельны выпусціў грамату, якая прадпісвала стварэньне ў гэтым месцы новага паселішча (borough) і запрашала пасяленцаў абгрунтоўвацца тамака. Пасьля пабудовы лівэрпулскага замка мястэчка ператварылася ў пункт адпраўкі войскаў у Ірляндыю.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя насельніцтва Лівэрпулу складала толькі каля 500 чалавек. У 1571 годзе жыхары мястэчка паслалі каралеве Лізавеце сьлёзную пэтыцыю аб падаваньні ім субсыдыяў. У 1644 годзе падчас грамадзянскай вайны Лівэрпул апынуўся васемнаццацідзённай аблозе.
У XVIII стагодзьдзі, дзякуючы развіцьцю амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі, значэньне Лівэрпулу як порта на заходнім узьбярэжжы пачало павялічвацца. У 1715 годзе тут быў збудаваны першы ў Ангельшчыне адчынены партовы док[1]. Да пачатку XIX стагодзьдзя празь Лівэрпул праходзіла каля 40% сусьветнага гандлёвага трафіку. Статут гораду Лівэрпул атрымаў у 1880 годзе. У наступным ён працягваў дынамічна разьвівацца.
У 1960-х Лівэрпул становіцца адным з самых папулярных цэнтраў моладзевай культуры. Самым знакамітым культурным фэномэнам, якія нарадзіліся тут, стаў гурт The Beatles.
Гарады-сябрыРэдагаваць
Сувязь з БеларусьсюРэдагаваць
- У Ліверпуле нарадзіўся док. Алан Флаўэрз (1953) - брытанскі навуковец, які вывучае наступствы ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, абаронца навакольнага асяродзьдзя і правоў чалавека, папулярызатар беларускай культуры ў Вялікабрытаніі і старшыня Ангельска-беларускага таварыства.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «The Lost Dock of Liverpool». Channel 4: Time Team, 21 April 2008. Retrieved 2008-06-02.