Арсэнал
збудаваньне ці комплекс для захоўваньня ўзбраеньня
Арсэнал (па-француску: arsenal; па-італьянску: arsenale ад араб. «дар ар-сінаа» — «майстэрня») або цэйхгаўз або збройня[1], збраёўня[2] — будынак для захаваньня зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку, часткова для вырабу і рамонту.
На Беларусі ўзводзіліся арсэналы ў буйных замках і гарадох. Звычайна былі мураваныя, што было зьвязана з захаваньнем лёгказапальных рэчываў, але таксама будаваліся і драўляныя. Як правіла арсэналы былі аднапавярховымі. Унтры падзяляліся на памяшканьні для захаваньня ручной вагняпальнай зброі, гарматаў і рознага кшталту вайсковага рыштунку і боепрыпасаў.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.