Флёрыда (таксама Фляры́да, па-ангельску: Florida, FL) — штат ЗША са сталіцай у Талахасі, разьмешчаны на аднайменнай паўвысьпе паміж Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. Мяжуе са штатамі Алабама і Джорджыя.

Флёрыда
Сьцяг Флёрыды Герб Флёрыды
Сьцяг Флёрыды Герб Флёрыды
Штат Флёрыда на мапе ЗША
Мянушка «Штат сонечнага зьзяньня»
Сталіца Талахасі
Найбуйнейшы горад Джэксанвіль
Плошча
22-я па ЗША
- агулам 170 451 км²
- % вады 17,9
- шырата 24°30' пн. ш. па 31° пн. ш.
- даўгата 79°48' з. д. па 87°38' з. д.
Насельніцтва
3-е па ЗША
- агулам (2014) 19 893 297[1]
- шчыльнасьць 136,4/км²
Дата заснаваньня 3 сакавіка 1845 (27-ы)
Губэрнатар Рон ДэСантыс
Часавы пас Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4

Буйныя гарады — Маямі, Тампа, Арланда, Джэксанвіль.

На большай частцы тэрыторыі клімат вільготны субтрапічны, на поўдні — трапічны. Улетку і ўвосень існуе сталая рызыка ўраганаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Да прыбыцьця ў Амэрыку эўрапейцаў паўвыспа была на працягу тысячагодзьдзяў населеная індзейскімі плямёнамі. Гішпанцы, якія высадзіліся тут у 1513 годзе, абвясьцілі рэгіён сваёй тэрыторыяй, якую назвалі la tierra florida («квітнеючая зямля»). У 1819 годзе Гішпанія прадала Флорыду ЗША. Дамова ўступіў у дзеяньне 22 лютага.

У 1845 годзе Флорыда стала 27-м штатам ЗША.

Губэрнатары Флорыды

рэдагаваць

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

рэдагаваць

У заканадаўчым сходзе штата маюцца дзьве палаты — сэнат з 40 чальцоў і палата прадстаўнікоў, якая налічвае 120 чальцоў.

Традыцыйна ў штаце былі моцныя пазыцыі дэмакратаў, але ў апошні час у сувязі з наплывам прыезджых вырас уплыў рэспубліканцаў.

Гарады з колькасьцю жыхароў больш за 80 тысяч
па стане на 2013 год[2]
Джэксанвіль 842 583 Корал-Спрынгз 126 604
Маямі 417 650 Маямі-Гардэнз 111 378
Тампа 352 957 Клірўотэр 109 703
Сэнт-Пітэрзбэрг 255 688 Брандон 109 000
Арланда 255 483 Палм-Біч 104 898
Хаялія 233 394 Пампана-Біч 104 410
Талахасі 186 411 Ўэст-Палм-Біч 102 436
Форт-Ладэрдзейл 172 389 Лэйклэнд 100 710
Порт-Сэнт-Лусі 171 016 Спрынг-Хіл 100 000
Кейп-Корал 165 831 Дэйві 96 830
Пэмбрак-Пайнз 162 329 Ліхай-Эйкерс 92 000
Галівуд 146 526 Маямі-Біч 91 026
Майрамар 130 288 Плантэйшэн 90 268
Гэйнсўіль 127 488 Санрайз 90 116

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць