Манпэлье

места ў Эро (Францыя)

Манпэлье́ (па-француску: Montpellier, па-аксытанску: Montpelhièr) — адзін з найбуйнейшых гарадоў Францыі, сёмы паводле колькасьці насельніцтва ўва ўсёй краіне (302 454 чалавекі на 2021 год), адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эро ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Лянгедок-Русыён). Разьмешчаны ў даліне ракі Лез за 10 кілямэтраў ад узьбярэжжа Міжземнага мора.

Манпэлье
франц. Montpellier
Манпэлье
Герб Манпэлье Сьцяг Манпэлье
Першыя згадкі: 985
Краіна: Францыя
Рэгіён: Аксытанія
Дэпартамэнт: Эро
Кіраўнік: Michaël Delafosse[d]
Плошча: 56,88 км²
Вышыня: 14 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 302 454 чал.
шчыльнасьць: 5317,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 467
Паштовы індэкс: 34000, 34070, 34080, 34090
Геаграфічныя каардынаты: 43°36′39.31″ пн. ш. 3°52′38.03″ у. д. / 43.6109194° пн. ш. 3.8772306° у. д. / 43.6109194; 3.8772306Каардынаты: 43°36′39.31″ пн. ш. 3°52′38.03″ у. д. / 43.6109194° пн. ш. 3.8772306° у. д. / 43.6109194; 3.8772306
Манпэлье на мапе Францыі
Манпэлье
Манпэлье
Манпэлье
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.montpellier.fr

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сабор Манпэлье

Манпэлье вядомы зь X стагодзьдзя як месца гандлю прыправамі. Першапачаткова знаходзіўся ў цені прыморскага гораду Маглёну, які пакутаваў ад рэгулярных набегаў марскіх разбойнікаў. У 1141 годзе граф Тулюскі выбудаваў тут замак і надзяліў Манпэлье гарадзкімі прывілеямі. Насельніцтва гораду было шматнацыянальным, вялікую ролю ў гандлі грала мясцовая габрэйская грамада. У канцы XII стагодзьдзя ў Манпэлье прыяжджалі вучыцца мэдыцыне, у 1220 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт Манпэлье, узаконены папскай булай ад 1289 году.

У 1213 годзе дачка апошняга з кіраўнікоў мясцовай дынастыі, Марыя з Манпэлье, пабралася шлюбам з Арагонскім каралём Пэдра II. Іхныя нашчадкі валодалі Манпэлье да 1349 году, калі кароль Хаймэ II прадаў яго францускім манархам. У часы Жака Кёра горад стаў найбуйнейшым камэрцыйным цэнтрам на поўдні Францускага каралеўства й заставаўся такім да ўзвышэньня Марсэлю. У 1536 годзе ў Манпэлье з Маглёну была перанесена эпіскапская катэдра.

З пачаткам Рэфармацыі насельніцтва Манпэлье пачало пераходзіць у кальвінізм. У 1622 годзе Людовік XIII аблажыў у горадзе гугенотаў на чале з Анры дэ Раганам. У 1624—1627 гады па загадзе кардынала Рышэльё ў Манпэлье была пабудавана каралеўская фартэцыя. Людовік XIV зрабіў Манпэлье цэнтрам правінцыі Ніжні Лянгедок. На месцы сярэднявечных муроў былі пракладзеныя бульвары й элегантны аквэдук. Зь сярэднявечных умацаваньняў ацалелі толькі вежы. Гатычны сабор XIV стагодзьдзя быў перабудаваны.

Славутасьці

рэдагаваць

Акрамя саборнай царквы сьвятога Пятра, цікавасьць для турыстаў прадстаўляюць найстарэйшы ў Францыі батанічны сад 1593 году й музэй Фабры з найбагацейшай калекцыяй працаў францускіх мастакоў, у тым ліку імпрэсіяністаў. Штогод у Манпэлье праходзіць міжнародны вінаробчы кірмаш.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Манпэльесховішча мультымэдыйных матэрыялаў