Самба
Са́мба (па-партугальску: samba) — бразыльскі жанр музыкі ды танцаў, які ўзьнік у выніку зьліцьця афрыканскіх і эўрапейскіх элемэнтаў у пачатку XX стагодзьдзя. Найбольш вядомы ў сьвеце як сымбаль Бразыліі і карнавалу. Самба лічыцца адной з самых папулярных бразыльскіх формаў культурнага самавыяўленьня, самба сталася іконай бразыльскай нацыянальнай ідэнтычнасьці[1]. Баійскі танец самба-да-рода, які ўвайшоў у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО ў 2005 годзе, зьяўляецца галоўным стылем самбы карыёка, якую выконваюць і танчаць у Рыё-дэ-Жанэйра. Самба зьявіўся ў бразыльскім штаце Баія. Карані самбы нарадзіліся ў Рыё-дэ-Жанэйра, былой сталіцы краіны, у асяродзьдзі афрыканскіх рабоў.
Самба | |
Паходжаньне | Баія, Бразылія, пачатак XX ст. |
---|---|
Паджанры | |
Самба-ды-брэке, самба-кансан, самба-энрэду, самба-пагодзі, самба-да-рода, партыду-алту | |
Роднасныя жанры | |
Боса-нова, кізомба, самба-рэгі, самба-рок, самбас | |
Samba ў Вікісховішчы |
Як музычны жанр самба ўключае розныя рытмы спэцыфічных ударных інструмэнтаў, якія прыдавалі ёй арыгінальнае гучаньне. Рытм самбы звычайна мае 50-52 такты ў хвіліну (памер 2/4). Традыцыйна, самба выконваецца струнавымі інструмэнтамі, як то кавакіньню і рознымі тыпамі гітарамі, да рознымі ўдарнымі інструмэнтамі, як то тамбарым. Пад уплывам амэрыканскіх аркестраў, якія набылі папулярнасьць з часу Другой сусьветнай вайны, і агульнага культурнага ўплыву пасьляваеннай музыкі ЗША, для выкананьня музыкі самба пачалі выкарыстоўваць трамбоны, трубы, шору, флейты і клярнэты[2]. У стварэньні рытму бразыльскай самбы ўдзельнічаюць агога, куіка, бонга, бэрымбаў, гуіра, сэнгсэра (коўбэл) і іншыя ўдарныя інструмэнты.
Нацыянальны дзень самбы адзначаецца 2 сьнежня. Дата была вылучана паводле ініцыятывы Луіса Мантэйру да Косты, кіраўніка гораду Салвадору. Спачатку сьвята адзначалася толькі ў горадзе Салвадор, аднак зь цягам часу сьвята набыло нацыянальны характар.
Самба папулярна на паўднёвым і паўночным усходзе Бразыліі, асабліва ў Рыё-дэ-Жанэйра, Сан-Паўлу, Салвадоры і Рэсыфі. Значнасьць самбы як стылю музыкі мае нацыянальны характар у Бразыліі і выходзіць за межы вышэйназваных рэгіёнаў, то бок школы самбы, музыкі самбы і карнавальныя арганізацыяў па выкананьні самбы існуюць у кожным рэгіёне краіны, нават у паўднёвай і цэнтральна-заходняй частцы Бразыліі, а таксама па ўсёй сельскай мясцовасьці краіны, дзе найбольш папулярным зьяўляецца стыль бразыльскай кантры музыкі сэртанэжа[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Stockler J.S. (2011). «The Invention of Samba and National Identity in Brazil». Working Papers in Nationalism Studies. University of Edinburgh. ISBN 1-900522-83-7.
- ^ «The History of Samba». JAS Cafe Corner.
- ^ «Música Sertaneja». Dicionário Cravo Albin da Música Popular Brasileira.