Ра́туша (ад нямецкага: Rathaus праз польскае: Ratusz, па-чэску: радніца) — прадстаўнічы будынак мескага самакіраваньня, сядзіба рады.

ГісторыяРэдагаваць

Першыя ратушы ў Заходняй Эўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты фартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідзтва. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з бальконам ці эркэрам. Будаўніцтва ратушаў пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры мескага асяродзьдзя.

На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі ў гарадах на рынкавых пляцох, часам аб’ядноўвалі з гандлёвымі, гасьцінымі радамі, арсэналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манумэнтальныя формы. У XVII—XVIII стагодзьдзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат’яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязьвежавыя. Манумэнтальнасьцю і цэльнасьцю вылучаліся ратушы стылю клясыцызму, у якіх кампазыцыйным акцэнтам фасадаў быў портык. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканьнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэньняў магістрату, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканьняў ратушы (падмуркі, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ратушасховішча мультымэдыйных матэрыялаў