Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ

грамада Канарскіх астравоў (Гішпанія)

Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (па-гішпанску: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Гішпаніі, які месьціцца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасьць. Разам горадам Ляс-Пальмас зьяўляецца сталіцай супольнасьці. Горад зьяўляецца самым буйным Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпэляга. Разьмешчаны каля 210 кілямэтраў ад паўночна-заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.

Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
гішп. Santa Cruz de Tenerife
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Герб Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ Сьцяг Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Дата заснаваньня: 1833
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Кіраўнік: Patricia Hernández Gutiérrez[d]
Плошча: 150,56 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 222 417 чал.
шчыльнасьць: 1477,26 чал./км²
Тэлефонны код: 922
Паштовы індэкс: 38001–38010
Нумарны знак: TF
Геаграфічныя каардынаты: 28°28′0″ пн. ш. 16°15′0″ з. д. / 28.46667° пн. ш. 16.25° з. д. / 28.46667; -16.25Каардынаты: 28°28′0″ пн. ш. 16°15′0″ з. д. / 28.46667° пн. ш. 16.25° з. д. / 28.46667; -16.25
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ на мапе Канарскіх астравоў
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.santacruzdetenerife.es/

Гісторыя

рэдагаваць

Сваю назву горад атрымаў ад срэбнага Сьвятога Крыжа канкістадораў, які Алёнса Фэрнандэс дэ Люга паставіў пасьля высадкі на ўзьбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музэі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагодзьдзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ля-Лягуна. У 1723 году горад стаўся адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 1833—1927 гадох места было сталіцай усяго архіпэлягу. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі ангельцы і датчане, але беспасьпяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нэльсан, але пацярпеў паразу. Да Санта-Крус сталіцай выспы была найблізкая Ля-Лягуна.

Гішпанцы пабудавалі на ўзьбярэжжы мноства крэпасьцяў для абароны сваіх уладаньняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся ангельскімі й францускімі ўладамі, яны часьцяком нападалі на Тэнэрыфэ. Гэтак у 1657 годзе ангельскі адмірал Робэрт Блэйк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзьве сур’ёзныя перамогі, здабытыя над ангельцамі. 6 лістапада 1706 году генэрал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генэрал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраваньне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваяваньня, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нэлсанам.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сфэру паслугаў. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасьць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае разьвіцьцё гораду.

Гарадыя-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць