Бандэйра́нты (ад. парт. Bandeira «сьцяг») — удзельнікі прыватных партугальскіх экспэдыцыяў у Лацінскай Амэрыцы, якія займаліся зьняволеньнем тубыльцаў у якасьці рабоў, дасьледавалі новыя землі ў раньняй каляніяльнай гісторыі Бразыліі. Яны садзейнічалі геаграфічным дасьледаваньням, адкрыцьцю закладаў карысных выкапняў і ўнутранай калянізацыі. Бандэйранты ў значнай ступені адказныя за вялікую экспансію Бразыліі на захад, далёка па-за межы лініі Тардэсыльяса 1494 году, паводле якой папа Аляксандар VI падзяліў новы кантынэнт на кастыльскую заходную частку і партгульскую ўсходнюю частку[1].

Рамантызаваная выява бандэйрантаў працы Дамінгуша Жоржы Вэльлю.

Бандэйранты ў асноўным базаваліся і дасьледавалі рэгіён Сан-Паўлу, які да 1709 году называўся капітанствам Сан-Вісэнці, а потым атрымаў назву капітанства Сан-Паўлу. Некаторыя лідэры бандэйрантаў былі нашчадкамі партугальцаў у першым ці другім пакаленьні, якія некалі засялілі Сан-Паўлу[2]. Не зважаючы на ​​тое, што яны першапачаткова імкнуліся захапіць і заняволіць індзейцаў, пазьней бандэйранты пачалі засяроджваць свае экспэдыцыі на пошуку золата, срэбра і алмазаў.

Праз тое, што бандэйранты часта валодалі мовай жэрал, якая базуецца на мове тупі, многія сучасныя бразыльскія тапонімі былі наўпрост запазычаныя з мовы тубыльцаў[3].

  1. ^ «Um Governo de Engonços: Metrópole e Sertanistas na Expansão dos Domínios Portugueses aos Sertões do Cuiabá (1721-1728)». Academia.edu.
  2. ^ Carvalho Franco, Francisco de Assis. — «Dicionário de Bandeirantes e Sertanistas do Brasil», Editora Itatiaia Limitada. — Editora da Universidade de São Paulo, 1989.
  3. ^ Darcy Ribeiro (2003). «O Povo Brasileiro». [S.l.]: Companhia de Bolso. — С. 435.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць