Флярэнцыя
Флярэ́нцыя (па-італьянску: Firenze або Fiorenza) — горад у італьянскім рэгіёне Таскана, на рацэ Арно. Насельніцтва 381 030 чалавек (на канец 2017 году). Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага Рэнэсансу або «Атэнамі Італіі».
Флярэнцыя | |||||
італ. Firenze | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Таскана | ||||
Кіраўнік: | Дарыё Нардэльля[d] | ||||
Плошча: | 102,41 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 381 030 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3720,63 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 055 | ||||
Паштовыя індэксы: | 50121—50145 | ||||
Нумарны знак: | FI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д.Каардынаты: 43°47′ пн. ш. 11°15′ у. д. / 43.783° пн. ш. 11.25° у. д. | ||||
Флярэнцыя на мапе Італіі ![]() ![]() Флярэнцыя | |||||
![]() | |||||
https://www.comune.fi.it/ |
ГісторыяРэдагаваць
Флярэнцыю заснаваў у 59 да н. э. Юліюс Цэзар на месцы старажытнага этрускага паселішча. У 774 годзе горад увайшоў у Тасканскае княства, сталіцай якога тады была Люка. Каля 1000 году сталіцай дзяржавы сталася ўжо Флярэнцыя. Залаты век флярэнтыйскага мастацтва пачаўся менавіта ў гэты час. У 1013 годзе было распачата будаўніцтва базылікі Сан-Маніята. Зьнешні выгляд баптыстэрыя быў перапрацаваны ў раманскім стылі паміж 1059 і 1128 гадамі. У гэты пэрыяд у заняпадзе знаходзіўся асноўны канкурэнт Флярэнцыі горад Піза, які ў 1284 годзе трываў паразу ад Генуі, а ў 1406 годзе быў далучаны да складу Флярэнтыйскай дзяржавы.
З XI стагодзьдзя было значным гандлёвым і эканамічным цэнтрам, галоўным чынам дзякуючы сукнаробстве, з 1115 году горад ёсьць незалежнай камунай. Ад 1252 году Флярэнцыя біла залаты флярын, які стаў агульнаэўрапейскай валютай. З XIV стагодзьдзя тут узьніклі мануфактуры. У XIV—XVI стагодзьдзях Флярэнцыя была адным з цэнтраў італьянскага Адраджэньня, больш за ўсё вядомай Флярэнтыйскай школай жывапісу.
У XV стагодзьдзі Флярэнцыя была адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы, маючы значныя эканамічныя посьпехі. Аднак жыцьцё не было ідылічным для ўсіх жыхароў, сярод мяшчанаў меліся значныя адрозьненьні ў ступені багацьця[1]. У гэты час Козыма Мэдычы, пачынальнік знакамітага роду, паступова стаў самым магутным і заможным чалавекам у горадзе. Хоць горад афіцыйна базаваўся на дэмакратычным духу, Козыма паступова атрымаў кантроль над горадам, маючы сур’ёзны банкаўскі бізнэс. Козыма успадкаваў ягоны сын П’ера, якога потым зьмяніў унук Козыма, Лярэнца ў 1469 годзе. Лярэнца шчодра ставіўся да дзеячаў мастацтва, менавіта ягоная апека дазволіла раскрыцца Мікелянджэлё, Леанарда да Вінчы й Сандра Батычэльлі.
У 1532 годзе Флярэнтыйская дзяржава займала значныя тэрыторыі з гарадамі Піза, Ліворна і іншымі, стаўшы герцагствам, а з 1569 году — Вялікім герцагствам Тасканскім. У 1801—1807 гадох Флярэнцыя была сталіцай каралеўства Этрурыя, залежнага ад напалеонаўскай Францыі. З 1860 году знаходзілася ў складзе Сардынскага каралеўства, якое з 1861 году стала Італьянскім каралеўствам, у 1865—1871 гадох горад нават быў сталіцай аб’яднанага Італьянскага каралеўства. У 1871 годзе сталіца была перанесена ў Рым. У 1943 годзе места было акупавана нямецкімі войскамі, але ўсё роўна яно стала адным з цэнтраў руху Супраціву. У жніўні 1944 году была вызвалена партызанамі й ангельска-амэрыканскімі войскамі.
ДэмаграфіяРэдагаваць
На 2009 год 87,46% насельніцтва гораду складалі італьянцы. Паводле ацэнак у месце пражываюць каля 6 тысячаў кітайцаў[2]. Найбуйнейшая група імігрантаў зьяўляюцца эўрапейцамі, сярод якіх вылучаюцца румыны і альбанцы, і складаюць 3,52% насельніцтва. Імігранты з Усходняй Азіі (у асноўным кітайцы і філіпінцы) складаюць: 2,17%, з Амэрыкі (у асноўным пэруанцы) — 1,41%, з Паўночнай Афрыкі (у асноўным мараканцы) — 0,9%[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Pallanti, Giuseppe (2006). Mona Lisa Revealed: The True Identity of Leonardo's Model. Florence, Italy: Skira. pp. 17, 23, 24. ISBN 88-7624-659-2.
- ^ Chinese immigrants to Italy build no ordinary Chinatown. Chicago Tribune
- ^ Statistiche demografiche ISTAT. Demo.istat.it.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Флярэнцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Florence Travel Guide(анг.)
- Рэнэсанс у Флярэнцыі(анг.)