Ільля Кухарчык

беларускі футбаліст

Ільля́ Сяргеевіч Куха́рчык (нар. 10 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».

Ільля Кухарчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1997(1997-03-10)[1][2] (27 гадоў)
Рост 172 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Баранавічы 28 (5)
2018 Віцебск 0 (0)
2018 Баранавічы 14 (1)
2018—2019 Белшына 26 (7)
2020—2021 Тарпэда-БелАЗ 7 (0)
2021 Белшына 16 (4)
2022—2023 Белшына 56 (7)
2024—4 Нёман Горадня 23 (1)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі клюбу ПМЦ. Пазьней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за клюбны дубль і гуляў у Юніёрскай лізе УЭФА. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы[4], дзе стаў гульцом першай адзінаццаткі.

У лютым 2018 году перайшоў у «Віцебск»[5], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[6]. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Віцебскам» і стаў гульцом бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2018 году праз пашкоджаньні нячаста зьяўляўся на полі. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[7], і ў тым жа годзе быў адным з асноўных гульцоў бабруйчанаў і дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2020 году праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[8]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў да канца году. У 2021 годзе зноў стаў зьяўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, і яшчэ раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды пачаў трэнавацца з «Тарпэда-БелАЗ»[10], аднак у лютым скасаваў працоўную дамову з клюбам[11] і хутка вярнуўся ў «Белшыну» на паўнавартасны кантракт. У пачатку 2023 году заявіў, што кіраўніцтва клюбу не сплаціла яму прэміяльныя грошы за папярэдні сэзон[12]. Улетку таго ж году Кухарчыкам цікавіўся гарадзенскі «Нёман», але, не зважаючы на цікавасьць самога гульца ў пераходзе, кіраўніцтва «шыньнікаў» не дало згоды[13]. Зь пяцьцю галамі паўабаронца быў найлепшым бамбардзірам каманды. У выніку, у студзені 2024 году ўсё ж такі склаў працоўную дамову з гарадзенцамі[14].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2013 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2015 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць