Аляксей Сучкоў

беларускі футбаліст

Аляксей Сучкоў (нар. 10 чэрвеня 1981 году, Ліда, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр, паўабаронца. За сваю кар’еру выступаў у чэмпіянатах Беларусі, Украіны, Расеі й Казахстану, акрамя таго мае ў сваім актыве 7 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Аляксей Сучкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1981(1981-06-10)[1][2] (43 гады)
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Нёман Горадня 2 (0)
2000 Нёман-Мастадрэў 29 (7)
2001 Славія Мазыр 21 (1)
2001—2002 Нёман Горадня 45 (3)
2002—2004 Карпаты 26 (1)
2004 Шыньнік Яраслаўль 2 (0)
2004—2007 Карпаты 80 (4)
2008—2009 Харкаў[d] 27 (0)
2009 Шахцёр Салігорск 12 (2)
2009 Нёман Горадня 12 (2)
2010 Шахтар Караганда 30 (3)
2011—2012 Нёман Горадня 46 (0)
2013 Тарпэда-БелАЗ 22 (2)
2014—2017 Нафтан 101 (8)
Зборныя
2002—2004 Беларусь (да 21) 15 (0)
2004—2006 Беларусь 5 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы футбольнага клюбу «Ліда». Пачаў кар’еру ў 1999 годзе, выступаючы за моладзевы склад клюбу. У 2000 годзе перайшоў у аднайменны клюб з Мастоў, праз год вярнуўся ў Горадню, дзе правёў 45 матчаў. У 2002 годзе быў набыты львоўскімі «Карпатамі», праз 2 гады быў прададзены ў яраслаўскі «Шыньнік», дзе адгуляў толькі дзьве гульні. Пасьля вяртаньня зь Яраслаўля вярнуўся ў львоўскі клюб, у якім выступаў да канца 2007 году.

У міжсэзоньне адправіўся ў «Харкаў», але пасьля ягонага вылету зь першай лігі вярнуўся ў Беларусь. Там згуляў за салігорскі «Шахцёр», у якім прымудрыўся адзначыцца са знакам «мінус», то бок кіраўніцтва клюбу звольніла гульца з каманды за п’янства, аднак Сучкоў адмаўляў гэтае[3]. Таксама ён згуляў за родны «Нёман», а праз год зьехаў у Казахстан выступаць за карагандзінскіх «гарнякоў». У канцы 2010 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Нёман». У 2013 годзе перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Спачатку трывала выступаў у асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы, а з жніўня 2013 году пачаў звычайна толькі выходзіць на замену.

У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. У складзе наваполацкага клюбу быў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 году на год падоўжыў кантракт з клюбам[7], а ў студзені 2016 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці «Нафтану»[8], падоўжыў пагадненьне і на наступны сэзон[9]. У сакавіку 2017 году стаў капітанам каманды[10]. У сэзоне 2017 году ўжо часьцей выступаў у якасьці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Пасьля сэзону 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Нафтану»[11].

У студзені 2020 году быў пажыцьцёва дыскваліфікаваны паводле справы аб дамоўленых матчах[12]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі[13].

Міжнародная

рэдагаваць

У зборнай Беларусі правёў 7 матчаў, зь іх у пяці выходзіў на замену, аднак большасьць з гэтых гульняў былі таварыскімі.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 22 3
2016 Найвышэйшая ліга 26 1
2017 Найвышэйшая ліга 26 1
  1. ^ а б в Aleksey Suchkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Alyaksey Suchkow // FBref (мн.)
  3. ^ Солигорский «Шахтер» отчислил двух игроков за нарушение спортивного режима (рас.)
  4. ^ Алексей Сучков в поисках клуба (рас.)
  5. ^ Футбол. Алексей Сучков перешел из «Немана» в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  6. ^ Алексей Сучков подписал годичный контракт с новополоцким «Нафтаном» (рас.)
  7. ^ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном" (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
  8. ^ Шкабара, Сучков и еще три футболиста, скорее всего, покинут «Нафтан» (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
  9. ^ Зюлев и Сучков продлили контракты к "Нафтаном" (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
  10. ^ Капитаном "Нафтана" избран Алексей Сучков (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
  11. ^ Алексей Сучков: «Нафтан» будет стремиться вернуться в высшую лигу. Все плохое когда-то заканчивается — наступают хорошие времена» (рас.)
  12. ^ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (рас.) Праверана 2023-06-09 г. Архіўная копія ад 29 лістапада 2021 г.
  13. ^ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (рас.) Праверана 2023-06-09 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць