Максім Яблонскі

беларускі футбаліст

Максім Яблонскі (нарадзіўся 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».

Максім Яблонскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 жніўня 1996(1996-08-15)[1] (27 гадоў)
Рост 172 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь (у арэндзе з Нёман Горадня)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Смаргонь 75 (3)
2017—4 Нёман Горадня 121 (10)
2024—4 Смаргонь
Зборныя
2016—2018 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ гораду Смаргонь. Дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў першалігавім клюбе «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. Паводле вынікаў сэзону 2015 году быў прызнаны найлепшым маладым гульцом каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым гульцом клюба.

З пачатку 2017 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і ў сакавіку склаў кантракт з гэтым клюбам[3]. У першай палове сэзону 2017 году выступаў за дубль гарадзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. У Найвышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў пачатковым складзе «Нёмана».

Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі яшчэ на адзін год[4]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў праз пашкоджаньні. У студзені 2019 году скдаў новы двухгадовы кантракт з клюбам[5]. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы дружыны, але пазьней шмат прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе пераважна выходзіў на замену, а ў сэзоне 2021 году часцей зьяўляўся ў асноўным складзе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» яшчэ раз[6]. Ладную частку сэзону 2023 году прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[7].

Міжнародная рэдагаваць

1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Македоніі (1:1).

Дасягненні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2017 Найвышэйшая ліга 8 1
2018 Найвышэйшая ліга 20 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць