Павал Рыбак

беларускі футбаліст

Па́вал Рыба́к (нар. 11 верасьня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Павал Рыбак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 верасьня 1983(1983-09-11)[1] (41 год)
Рост 188 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001 Тарпэда Менск 9 (0)
2002—2006 СКВІЧ 57 (3)
2003 Ліда 7 (0)
2004 Смаргонь 14 (2)
2007—2008 Гомель 41 (2)
2009—2010 Менск 51 (1)
2011—2014 Нёман Горадня 111 (3)
2015—2019 Шахцёр Салігорск 127 (12)
2020 Іслач 14 (1)
2021 БАТЭ 20 (1)
Зборныя
2001 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у Горадні, але потым апынуўся ў Менску. Гуляў за розныя клюбы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гарадзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. Улетку 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У сьнежні 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У сьнежні 2016 году яшчэ на адзін сэзон падоўжыў пагадненьне з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2017 году стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сэзон[6]. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павал застаўся ў клюбе, але толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сэзоне 2018 году быў гульцом стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сытуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў праз траўму і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 году стаў гульцом «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з траўня па верасень не гуляў праз траўму, а пасьля вярнуўся ў склад. У студзені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе каманды, з чэрвеня пачаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[10] і завяршыў прафэсійную кар’еру.

Трэнэрская праца

рэдагаваць

Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам у акадэміі менскага «Дынама». У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[11].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 25 2
2016 Найвышэйшая ліга 24 2
2017 Найвышэйшая ліга 28 2
2018 Найвышэйшая ліга 27 4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць