Дзьмітры Кавалёнак
Дзьмітры Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гарадзенскі «Нёман», за які адзначыўся 68 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
Дзьмітры Кавалёнак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1977[1] (47 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1995 | Менск-2 | 16 (2) |
1998—1999 | Дынама-Юні[d] | 25 (18) |
2000 | Дынама Менск | 8 (0) |
2001—2004 | Нёман Горадня | 104 (28) |
2005 | Нафтан | 8 (0) |
2005—2006 | Дарыда | 34 (13) |
2007—2012 | Нёман Горадня | 132 (36) |
2013 | Мікашэвічы | 13 (3) |
2013 | Ліда | 15 (12) |
2014—2017 | Нёман Горадня | 55 (4) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец менскай ДЮСШ «Трактар». Пазьней перабраўся ў «Зьмену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазьней некаторы час правёў у Швайцарыі, дзе гуляў за дубль жэнэўскага «Сэрвэта». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але ня здолеў прабіцца ў асноўны склад.
У 2001 годзе перайшоў у гарадзенскі «Нёман», выступленьне за які прынесла Кавалёнку найбольшы посьпех. Быў рэкардсмэнам клюбу паводле колькасьці забітых галоў за ўсю гісторыю сувэрэннага чэмпіянату Беларусі (у 2023 годзе ягоны рэкорд быў перасягнуты Паўлам Савіцкім). У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гарадзенскі клюб. 22 траўня 2010 году адзначыўся хет-трыкам у браму менскага «Партызана». У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» ня будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клюбу, якія лічылі Кавалёнка легендай гарадзенскага футболу, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаваньне гульца ў гарадзенскім клюбе. Тым ня менш, у сакавіку 2013 году ён стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 году далучыўся да «Ліды». Стаў лідэрам лідзкага клюбу замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сэзону забіў 12 галоў.
У красавіку 2014 году, пасьля заканчэньня тэрміну кантракту зь «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 году зноў стаў гульцом гарадзенскага клюбу[2][3]. У складзе «Нёмана» ў сэзоне 2014 году пераважна выходзіў на замену. 25 траўня 2014 году аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гарадзенскаму клюбу атрымаць выніковую перамогу 4:3.
Па заканчэньні сэзону 2014 году застаўся ў «Нёмане», не зважаючы на фінансавыя праблемы гарадзенскага клюбу, празь якія Горадню пакінула большасьць асноўных гульцоў. У сакавіку 2015 году падпісаў новы кантракт з камандай[4]. У 2015—2017 гадах ужо толькі зрэдку выходзіў на замену ў канцы матчу. У лістападзе 2017 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры. 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» зь лікам 3:1. Пасьля заканчэньня сустрэчы адбылася цырымонія разьвітаньня з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартовага дырэктара гарадзенскага клюбу[5].
У чэрвені 2023 году быў затрыманы гарадзенскім АПАМам, але хутка адпушчаны[6]. Неўзабаве пакуніў пасаду ў «Нёмане»[7][8].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Kovalenok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Коваленок подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Дмитрий Коваленок возвращается в гродненский «Неман» (рас.)
- ^ Дмитрий Коваленок остается в "Немане" (рас.)
- ^ Завершивший карьеру игрока Дмитрий Коваленок займет пост спортивного директора "Немана" (рас.)
- ^ У Гродне затрыманы спартыўны дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак (абноўлена) (бел.). Hrodna.life (2023-06-28).
- ^ Затрыманы раней спартыўны дырэктар ФК «Нёман» пакінуў клуб (абноўлена) (бел.). Hrodna.life (2023-07-03).
- ^ Дмитрий Коваленок больше не спортдир "Немана" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)