Сяргей Курганскі

беларускі футбаліст

Сярге́й Курга́нскі (нарадзіўся 15 траўня 1986 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Сяргей Курганскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 1986(1986-05-15)[1] (38 гадоў)
Рост 191 см
Вага 76 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Нёман Горадня 4 (0)
2008 Савіт Магілёў 19 (0)
2008—2009 Партызан Менск 5 (0)
2009 Белшына 13 (0)
2010 Дынама Берасьце 1 (0)
2011 Партызан Менск 9 (0)
2012 Дняпро Магілёў 14 (0)
2013 Слонім-2017 13 (0)
2014 Ліда 21 (0)
2015—2022 Нёман Горадня 113 (0)
2023 Макслайн 8 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6. Пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёману». У 2005 годзе зьяўляўся ў асноўнай камандзе гарадзенцаў, але пазьней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 году трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там першым брамнікам), правёў у гэтым клюбе адзін год. Другую палову 2008 году правёў у складзе менскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Сулімы. Некаторы час праз дыскваліфікацыю Сулімы трапляў у пачатковы склад менчукоў.

Сэзон 2009 году правёў у «Белшыне», разам зь якой здабыў перамогу ў Першай лізе. У 2010 годзе выступаў за берасьцейскае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у першай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 году пачаў выступаць у клюбах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпру» дапамагаў вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Першую палову 2013 году знаходзіўся бяз клюбу, пасьля чаго стаў гульцом «Слоніму». У 2014 годзе быў першым брамнікам «Ліды».

У сакавіку 2015 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь «Нёманам»[3]. Пачынаў сэзон 2015 году ў якасьці другога брамніка, але неўзабаве выцесьніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў асноўным складзе. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[4]. У сэзоне 2016 году ўжо быў трывалым першым брамнікам каманды.

Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году Курганскім цікавілася берасьцейскае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Горадні на наступны год[5]. Сэзон 2017 году распачаў у асноўным складзе, аднак у траўні выбыў праз траўмы, і пазьней пачаў саступаць месца ў складзе Уладзімеру Жураву. У лістападзе 2017 году яшчэ на год падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. Сэзон 2018 году пачынаў у якасьці галоўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 году вярнуўся да шыхтаў і зноў атрымаў месца ў асноўным складзе.

У сьнежні 2018 году падпісаў пагадненьне з гарадзенцамі на сэзон 2019 году[7]. Пачынаў сэзон асноўным брамнікам, аднак у ліпені атрымаў траўму, пасьля аднаўленьня ў верасьні пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на два гады[8]. У 2020—2021 гадах ня меў трывалага месца ў складзе, чаргаваўся зь іншымі брамнікамі, пераважна зь Дзьмітром Дударам. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенскім клюбам на год[9]. У 2022 годзе правёў толькі тры матчы ў Найвышэйшай лізе за клюб.

У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Нёмана» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца з гарадзенцамі. У ліпені 2023 году абвесьціў пра зыход з клюбу[10] і далучыўся да «Макслайну»[11]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Макслайн»[12].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 16 –12
2016 Найвышэйшая ліга 29 –36
2017 Найвышэйшая ліга 11 –13
2018 Найвышэйшая ліга 16 –10

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць