Ягелёнія Беласток
польскі футбольны клюб
«Ягелёнія» (па-польску: Jagiellonia) — польскі футбольны клюб з гораду Беластоку. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Польшчы (2010) і Супэркубка Польшчы (2010). Клюб названы ў гонар караля Польшчы й Вялікага князя літоўскага Ўладыслава Ягайлы. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Гарадзкім стадыёне, які зьведаў рэканструкцыю ў 2014 годзе. Пасьля атрыманьня Кубку Польшчы «Ягелёнія» ўпершыню ў гісторыі ўзяла ўдзел у эўракубках, але каманда ня здолела кваліфікавацца ў Лігу Эўропы, саступіўшы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе грэцкаму клюбу «Арыс».
Ягелёнія Беласток | ||||||
![]() | ||||||
Заснаваны | 1920 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Беласток, Польшча | |||||
Стадыён |
Гарадзкі стадыён Умяшчальнасьць: 22 386 | |||||
Прэзыдэнт | Цэзары Кулеша | |||||
Галоўны трэнэр | Богдан Заянц | |||||
Чэмпіянат | Экстракляса | |||||
· 2019/20 | 8 месца | |||||
| ||||||
http://www.jagiellonia.pl/ |

Гарадзкі стадыён у Беластоку
Рух — Ягелёнія (09.11.2009)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ягелёнія Беласток — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Ягелёнія Беласток Неафіцыйны сайт
- Ягелёнія Беласток на 90minut.pl
- Гарадзкі стадыён