Аляксандар Суліма
Аляксандар Суліма (нарадзіўся 1 жніўня 1979 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. У 2003—2007 гадах правёў 6 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе трэнэрам брамнікаў у гарадзенскім «Нёмне».
Аляксандар Суліма | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 жніўня 1979 (44 гады) Горадня, БССР | |
Рост | 179 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2002 2003 2003—2004 2005—2009 2010—2013 2014 |
Нёман Горадня Лада Нёман Горадня МТЗ-РІПА Дынама Менск Нёман Горадня |
78 (0) 12 (0) 44 (0) 127 (0) 56 (0) 13 (0) |
Зборныя | ||
2003—2007 | Беларусь | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Пераход Аляксадра з МТЗ-РІПА ў склад менскага «Дынама» выклікаў абурэньне з боку фанатаў бела-блакітных, з-за варожых адносінаў заўзятараў абодвух клюбаў. Аднак, зь цягам часу дзякуючы добрай гульні Суліма атрымаў добрае стаўленьне аматараў клюбу, атрымаўшы нават званьне найлепшага гульца клюбу сэзону 2012 году паводле апытаньня заўзятараў[2]. У кастрычніку 2013 году разам зь Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[3], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[5].
У красавіку 2015 году ўвайшоў у штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасьці трэнэра брамнікаў[6].
Дасягненьні рэдагаваць
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дела вратарские. Гаеву пора за шампанским (рас.)
- ^ Народная нелюбовь(недаступная спасылка). goals.by
- ^ Официальны сайт «Динамо» (Минск). Официально(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Александр Сулима покинул минское «Динамо» (рас.)
- ^ Александр Сулима подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Александр Сулима вошел в тренерский штаб молодежной (U-21) сборной Беларуси (рас.)