Максім Бялоў

беларускі футбаліст

Максім Бялоў (нар. 23 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік гарадзенскага «Нёману».

Максім Бялоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 красавіка 1999(1999-04-23)[1] (25 гадоў)
Рост 198 см[3]
Вага 93 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Дняпро Магілёў 4 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 0 (0)
2020 Тукумс 2000[d] 0 (0)
2020 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2021—2022 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2023—4 Нёман Горадня 37 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра». Правёў за яго два матчы ў Першай лізе, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскай каманды ў Найвышэйшую лігу. Пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. Зрэдку прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасьці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2018 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскім «Дынама» (0:3).

У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. Пазьней праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У сакавіку 2019 году афіцыйна стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5]. У складзе магілёўскага клюбу зноў пачаў выступаць за дубль.

У лютым 2020 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6]. У сэзоне 2020 году выступаў за клюбны дубль. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з гарнякамі[7]. У першай палове 2021 году зьяўляўся на лаве запасных асноўнай каманды, а пасьля выправіўся на службу ў армію. У 2022 году зноў пачаў выступаць за дубль «Шахцёра».

У лютым 2023 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[8]. Бялоў стаў першым брамнікам каманды па зыходзе перад пачаткам сэзону 2024 году Канстанціна Рудзянка.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 2 –6

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць