Дзьмітры Раўнейка
Дзьмі́тры Раўне́йка (нар. 13 траўня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2003—2004 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Дзьмітры Раўнейка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1980[1][2] (44 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 | Нёман Горадня | 110 (8) |
2003—2005 | Тарпэда Масква | 32 (1) |
2004 | → Ротар Валгаград | 6 (1) |
2006 | Шахцёр Салігорск | 11 (1) |
2006—2007 | Нёман Горадня | 30 (0) |
2008 | Дняпро Магілёў | 29 (0) |
2009—2014 | Нёман Горадня | 132 (3) |
Зборныя | ||
2000—2001 | Беларусь (да 21) | 13 (0) |
2003—2004 | Беларусь | 8 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец гарадзенскага «Нёмана», колеры якога бараніў у 1998—2002 гадах. Пасьля гуляў у Расеі, але з 2006 году зноў выступаў за родны клюб, зь перапынкам у 2008 годзе, калі быў гульцом магілёўскага «Дняпра». У 2011—2012 гадах быў капітанам гарадзенскай каманды. Сэзон 2013 году распачаў з галамі ў першых двух матчах, улучыўшы мячы ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны». Пасьля ўжо галамі не адзначаўся, але рэгулярна гуляў у асноўным складзе, звычайна на пазыцыі правага абаронцы, хоць часам і саступаў месца маладым гульцам.
У сэзоне 2014 году працягваў гуляць правым абаронцам. Жнівень і верасень 2014 году прапусьціў праз траўму. 29 лістапада 2014 году ў матчы супраць «Белшыны» зламаў рабро ў сутыкненьні[3], але застаўся на полі і пры ліку 0:2 на карысьць «Белшыны» забіў гол, які паклаў пачатак перамозе «Нёмана» з выніковым лікам 5:2. Гэты матч стаў апошнім у кар’еры Дзьмітра.
У студзені 2015 году зьявілася інфармацыя, што Раўнейка можа пакінуць «Нёман»[4]. Ён адсутнічаў у камандзе падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі, падтрымліваючы форму самастойна[5]. У сакавіку 2015 году галоўны трэнэр гарадзенцаў Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што Раўнейка ня будзе выступаць у «Нёмане» ў сэзоне 2015 году[6]. У выніку футбаліст завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу.
Трэнэрская
рэдагавацьПа заканчэньні кар’еры футбаліста атрымаў трэнэрскую ліцэнзію і пачаў працаваць у Акадэміі АБФФ. У сакавіку 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[7]. У кастрычніку 2018 году быў прызначаны трэнэрам у нацыянальнай зборнай Беларусі, замяніўшы Юрыя Жаўнова[8]. У чэрвені 2019 году, пасьля прызначэньня новым галоўным трэнэрам зборнай Міхаіла Мархеля, застаўся ў ягоным штабе[9]. З 2021 году правацаў у зборнай пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева. У чэрвені 2023 году Кандрацьеў разам з усім штабам быў адпраўлены ў адстаўку, а пазьней Раўнейка не ўвайшоў у штаб новага трэнэра Карляса Алёса. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Pro[10].
У пачатку 2024 году далучыўся да трэнэрскага штабу клюба «Галф Юнайтэд» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Rovnejko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dzmitry Rawneyka // FBref (мн.)
- ^ Дмитрий Ровнейко играл с "Белшиной" со сломанным ребром (рас.)
- ^ Ровнейко, скорее всего, покинет «Неман» (рас.)
- ^ Дмитрий Ровнейко: «Завершение карьеры? Конкретно не скажу. Пока поддерживаю форму самостоятельно» (рас.)
- ^ Сергей Солодовников: "Как игрока в "Немане" вы Ровнейко не увидите" (рас.)
- ^ Ровнейко вошел в тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (рас.)
- ^ Ровнейко заменил Жевнова в тренерском штабе сборной Беларуси (рас.)
- ^ АБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля (рас.)
- ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.)
- ^ Дмитрий Ровнейко стал помощником бывшего игрока "Ньюкасла" в команде из ОАЭ (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)