Максім Краўцоў
Максі́м Краўцо́ў (нар. 20 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік гарадзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.
Максім Краўцоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 2002[1] (22 гады) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021— | Нёман Горадня | 45 (6) |
2022 | → Смаргонь | 23 (8) |
Зборныя | ||
2023— | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». З 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2021 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 траўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Смаргоні» (2:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену.
У лютым 2022 году далучыўся да «Смаргоні», якая ўзяла нападніка ў арэнду[2]. Замацаваўся ў асноўным складзе смаргонскай каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Нёман»[3] і ў пачатку 2023 году пачаў трэнавацца з гарадзенцамі. У сэзоне 2023 году рэгулярна зьяўляўся на полі ў складзе «Нёмана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2024 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам[4].
Міжнародная
рэдагаваць15 лістапада 2023 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.
Дасягненьні
рэдагаваць- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway