Харвацкая дэмакратычная садружнасьць

хрысьціянска-дэмакратычная партыя Харватыі

Харвацкая дэмакратычная садружнасьць (па-харвацку: Hrvatska demokratska zajednica) — вялікая кансэрватыўная[1][2] правацэнтрысцкая[2][3] палітычная партыя ў Харватыі. Гэта адна зь дзьвюх асноўных сучасных палітычных партыяў краіны нароўні зь левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыяй. ХДС кіравала Харватыяй з 1990 году ад здабыцьця краінай незалежнасьці ад Югаславіі да 2000 году, а таксама была ў кіроўнай кааліцыі з малодшымі партнэрамі з 2003 па 2011 гады і з 2016 году. Лідэр партыі Андрай Пленкавіч займае пасаду цяперашнага прэм’ер-міністра Харватыі. ХДС ёсьць сябрам Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу, Міжнароднага зьвязу дэмакратыі і Эўрапейскай народнай партыі[4], а таксама ўваходзіць у групу Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапейскім парлямэнце.

Харвацкая дэмакратычная садружнасьць
па-харвацку: Hrvatska demokratska zajednica
Выява лягатыпу
Заснавальнік Франьё Туджман
Дата заснаваньня 17 чэрвеня 1989
Штаб-кватэра
Ідэалёгія харвацкі нацыяналізм[d], хрысьціянская дэмакратыя[d], нацыянал-кансэрватызм і атлянтызм[d]
Колькасьць 208 277
Афіцыйны сайт hdz.hr (харв.)

Гісторыя

рэдагаваць

Харвацкая дэмакратычная садружнасьць была закладзеная 17 чэрвеня 1989 году харвацкімі дысыдэнтамі на чале з Франьё Туджманам. Афіцыйна партыя была зарэгістраваная 25 студзеня 1990 году, а свой першы зьезд ХДС зладзіла 24—25 лютага 1990 году, калі ейным прэзыдэнтам быў абраны Франьё Туджман. На той момант урад Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыі толькі прасунуў у краіне шматпартыйную сыстэму ды прызначыў выбары ў парлямэнт Харватыі[5].

ХДС пачыналася як нацыяналістычная партыя, але таксама ўключала ў сябе былых партызанаў і сябраў камуністычнага істэблішмэнту, як то Ёсіпа Маналіча і Ёсіпа Болькаваца[6]. Кіраўнік партыі Туджман ды іншыя афіцыйныя асобы ХДС езьдзілі за мяжу, зьбіраючы фінансаваньне ад харвацкіх эмігрантаў. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 1990 году кіроўная Ліга камуністаў Харватыі разглядала такія тэндэнцыі ўнутры ХДС як магчымасьць застацца ва ўладзе, аднак камуністы ўсё ж такі называлі ХДС «партыяй небясьпечных намераў». ХДС здабыла большасьць у харвацкім парлямэнце, і Харватыя (тады частка Югаславіі) стала адной зь нямногіх сацыялістычных краінаў, дзе камуністычнае аднапартыйнае кіраваньне было замененае антыкамуністычным аднапартыйным кіраваньнем. 30 траўня 1990 году, у дзень афіцыйнага прыходу ХДС да ўлады, пачаў адзначацца як День дзяржаўнасьці[7].

Ідэалёгія

рэдагаваць

З пункту гледжаньня ідэалёгіі, статут ХДС, а таксама ягоны прэзыдэнт Андрай Пленкавіч і сакратар Гордан Яндракавіч вызначаюць палітычную плыню партыі як правацэнтрысцкую[8][9][10]. Тым ня менш, ідэалягічных і палітычных пазыцыях ХДС адбываюцца значныя зрухі, а ўнутры партыі існуюць як мераныя, гэтак і правыя фракцыі, якія па-рознаму трактуюць партыйныя прынцыпы[2]. Лідэры ХДС у 1990-я гады апісвалі сваю партыю як цэнтрысцкую і хрысьціянска-дэмакратычную[11], але на практыцы яны чынілі ультранацыяналістычную палітыку[12]. Тым ня менш, партыя ў той час пераважна характарызавалася як збольшага правая, чым у апошнія гады.

  1. ^ Nordsieck, Wolfram (2020). «Croatia». Parties and Elections in Europe.
  2. ^ а б в Stojić, Marko (2017). «Party Responses to the EU in the Western Balkans: Transformation, Opposition or Defiance?». Springer. — С. 82—85. — ISBN 978-3-319-59563-4.
  3. ^ Jansen, Thomas; Van Hecke, Steven (2011). «At Europe’s Service: The Origins and Evolution of the European People’s Party». Springer. — С. 79. — ISBN 9783642194146.
  4. ^ «Parties and Partners». European People’s Party.
  5. ^ Dunatov, Šime (12.2010). «Začetci višestranačja u Hrvatskoj 1989. godine». Radovi Zavoda za povijesne znanosti HAZU u Zadru (52). Croatian Academy of Sciences and Arts. — С. 381—397.
  6. ^ Tanner, Marcus (2001). «Croatia: A Nation Forged in War». New Haven: Yale University Press. — С. 223. — ISBN 978-0-300-09125-0.
  7. ^ Šarić, Ljiljana; Gammelgaard, Karen; Rå Hauge, Kjetil (2012). «Transforming National Holidays: Identity discourse in the West and South Slavic countries, 1985—2010». John Benjamins Publishing. — С. 127. — ISBN 9789027272973.
  8. ^ «Plenković: HDZ Won’t Curry Favour with Those on Far Right». Total Croatia News.
  9. ^ «Jandroković: Desni centar je najbolji i za Hrvatsku i za HDZ». 24sata.hr.
  10. ^ «Statut Hrvatske demokratske zajednice». HDZ.
  11. ^ «'HDZ je centar. I dok sam živ, neću dopustiti klerikalizaciju'». Večernji list.
  12. ^ Davies, Peter; Lynch, Derek (2002). «The Routledge Companion to Fascism and the Far Right». Routledge. — ISBN 978-1-13460-952-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць