Плочэ

места ў Харватыі

Пло́чэ (па-харвацку: Ploče) — горад у Харватыі, на паўднёва-ўсходняй частцы краіны.

Плочэ
Першыя згадкі: 1945
Краіна: Харватыя
Плошча:
  • 132,1 км²[1]
  • 12,3 км²[1]
Вышыня: 1 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 020
Паштовы індэкс: 20340
Геаграфічныя каардынаты: 43°3′9″ пн. ш. 17°26′12″ у. д. / 43.0525° пн. ш. 17.43667° у. д. / 43.0525; 17.43667Каардынаты: 43°3′9″ пн. ш. 17°26′12″ у. д. / 43.0525° пн. ш. 17.43667° у. д. / 43.0525; 17.43667
Плочэ на мапе Харватыі
Плочэ
Плочэ
Плочэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ploce.hr

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Разьмешчаны ў дэльце ракі Нэратва, на поўнач ад месца яе ўпадзеньня ў Адрыятычнае мора на граніцы з Босьніяй і Герцагавінай. У 15 кілямэтрах на паўночны ўсход знаходзіцца горад Опузэн, за 25 кілямэтраў у тым жа кірунку — Меткавіч. У 90 кілямэтрах на паўднёвы ўсход знаходзіцца Дуброўнік, у 60 кілямэтрах на паўночны захад — Макарска.

Плочэ — буйны транспартны вузел, праз горад праходзіць Адрыятычная шаша, якая ідзе ўздоўж харвацкага ўзьбярэжжа, акрамя таго, у горадзе заканчваецца Пан’эўрапейскі транспартны калідорБудапэштОсіекСараева — Плочэ. У горадзе разьмешчаны буйны гандлёвы порт. Паромная лінія зьвязвае Плочэ з пасёлкам Трпань на паўвостраве Пельешац. У двух кілямэтрах на поўнач ад гораду знаходзяцца папулярныя ў турыстаў і рыбаловаў Бачынская азёры.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць