Дынарскае сугор’е

горны сьцяг на Балканах

Дынарскае сугор’е (па-сэрбскахарвацку: Dinarsko gorje) — сугор’е на паўночным захадзе Балканскага паўвостраву, у Славеніі, Харватыі, Босьніі і Герцагавіне, Сэрбіі, Чарнагорыі і на поўначы Альбаніі. Працягнулася на 650 км ад Юлійскіх Альпаў на паўночным захадзе да ракі Дрын на паўднёвым усходзе, шырыня да 230 км. На захадзе крута абрываецца да Адрыятычнага мора, на ўсходзе абмежавана Сярэднедунайскай раўнінай і далінай ракі Ібар.

Дынарскае сугор’е
Найвышэйшы пункт
Эзэрца
Вышыня 2694 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня 667 км
Шырыня 200 км
Плошча
  • 175 000 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Балканскі паўвостраў
Кантынэнт Эўропа
Краіны Славенія,
Харватыя,
Босьнія і Герцагавіна,
Чарнагорыя,
Сэрбія
Дынарскае сугор’е на мапе Славеніі
Дынарскае сугор’е
Дынарскае сугор’е
Дынарскае сугор’е

Геалёгія

рэдагаваць

У тэктанічных адносінах сугор’е адпавядае Дынарскай складкавай ​​сыстэме (Дынарыдам) Альпійска-Гімалайскага рухомага поясу. Зьнешнія зоны Дынарыд складзеныя тэрыгеннымі пародамі палеазою, карбанатнымі пародамі мэзазою і палеагену, зьмятымі ў складкі, парушанымі насовамі і покрывамі. Унутраныя зоны ўтвораны покрывамі юрскіх афіялітаў, крэйдавых вапнякоў і мел-палеагенавага флішу, працята інтрузіямі кайназойскіх гранітаідаў. Унутрыгорныя дэпрэсіі занятыя неагенавымі вугленоснымі адкладамі.

Для Дынарскага сугор’я характэрна высокая сэйсьмічнасьць (катастрафічныя землятрусы здараліся ў 1963, 1969, 1979).

Сугор’е cкладзена пераважна з вапнякоў, на ўсходзе са сланцаў і пясчанікаў. Вядомы радовішчы баксітаў, руд жалеза, марганцу, нікеля, сурмы, ртуці; бурага вугалю, азбэсту, барыт.

У заходняй, найбольш узьнятай частцы сугор’я распаўсюджаны вапняковыя сярэдневышыныя пласкагор’і і глыбавыя горныя сьцягі, расьсечаныя каньёнападобнымі цясьнінамі рэк (каньён р. Тара — адзін з самых глыбокіх у Эўропе, звыш 1000 м). Найбольш высокія горныя сьцягі і масівы: Сьнежнік (выш. да 1796 м), Вэлебіт (1758 м), Дынара (1913 м), Чврсьніца (2228 м), Дурмітар (2522 м), Паўночна-Альбанскія Альпы (2692 м, гара Эзэрца — найвышэйшая вяршыня Дынарскага сугор’я); вышэй 2000 м распаўсюджаныя рэліктавыя горна-ледавіковыя формы.

 
Плято Карст у Славеніі

Дынарскае сугор’е — клясычны раён распаўсюджваньня г. зв. голага карсту, многія карставыя формы рэльефу былі ўпершыню вывучаны і апісаны на плято Карст у Славеніі. Значныя плошчы займаюць практычна пазбаўленыя расьліннасьці палі (найбуйнейшае — Ліваньска-Поле, 405 км²) — найбольш асвоеныя ўчасткі заходняй часткі сугор’я. Шырока распаўсюджаныя пячоры (у тым ліку Пастойнска-Яма, даўжыня 16,4 км), правалы (Рысьнік, глыбіня да 80 м, і інш.), зьнікаючыя рэкі, карставыя крыніцы і інш.

Ва ўсходняй частцы Дынарскага сугор’я разьмешчаны горныя сьцягі Явар (выш. да 1537 м), Раманія (1629 м), Голія (1833 м) і інш., густа падзеленыя адносна шырокімі далінамі рэк, з добра выяўленымі ўзгорыстымі перадгор’ямі. Шмат унутрыгорных катлавін — Сараеўская, Косава-Поле і інш.

У заходняй частцы Дынарскага сугор’я клімат субтрапічны міжземнаморскі, ва ўсходніх раёнах — пераходны да умерана кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ў далінах і катлавінах ад −2 да −4 °C, у прыбярэжных раёнах — ад 2 да 8 °C, у гарах зіма халодная (да −18 °C), са сьнегападамі. Лета цёплае, сярэдняя тэмпэратура ліпеня 15-20 °C. Ападкі на захадзе выпадаюць галоўным чынам восеньню і зімой (на зьвернутых да мора схілах 1000-3000 мм у год, на поўдні, у Каторской бухце, каля 4000 мм); на ўсходзе максымум ападкаў прыходзіцца на лета (900—1000 мм у год на горных сьцягах і 500—750 мм у катлавінах).

Расьліннасьць

рэдагаваць

Дубова-букавыя і хвойныя лясы, міжземнаморскі хмызьняк, горныя стэпы і пусткі.

Славутасьці

рэдагаваць

Нацыянальны парк Дурмітар унесены ЮНЭСКА ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дынарскае сугор’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў